Петэр Альтмаер
Петэр Альтмаер | |
---|---|
ням.: Peter Altmaier | |
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1958[1][2][…] (66 гадоў) |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4][5] |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Узнагароды |
Залатая Качка[d] (2012) |
Сайт | peteraltmaier.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петэр Альтмаер (ням.: Peter Altmaier, нар. 18 чэрвеня 1958, Энсдорф) — нямецкі палітык, федэральны міністр эканомікі і энергетыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1978 годзе, Альтмаер прайшоў ваенную службу. З 1980 года вывучаў права ў Саарскім універсітэце, які скончыў у 1985 годзе. 1985—1987 навуковы супрацоўнік на кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права ва Універсітэце зямлі Саар, у 1988—1990 гадах — навуковы супрацоўнік Еўрапейскага інстытута Саарскага ўніверсітэта, з 1990 года афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай камісіі, у той час як з 1993 па 1994 гады займаў пост сакратара Адміністрацыйнай камісіі генеральнай абароны працоўных-мігрантаў ЕС.
У 1974 годзе ўступіў у Моладзевы саюз Германіі, а ў 1976 годзе ў ХДС.
Член парламента з 1994 года. У 2004—2005 гадах — саветнік фракцыі ХДС/ХСС, лістапад 2005 года па кастрычнік 2009 года парламенцкі статс-сакратар Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў, з 27 кастрычніка 2009 года першы парламенцкі сакратар. З 22 мая 2012 па 17 снежня 2013 — федэральны міністр па ахове навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і ядзернай бяспекі. З 17 снежня 2013 па 14 сакавіка 2018 года — кіраўнік ведамства федэральнага канцлера і федэральны міністр па асаблівых даручэннях.
З кастрычніка 2017 па сакавік 2018 года выконваючы абавязкі міністра фінансаў. З 14 сакавіка 2018 г. міністр эканомікі і энергетыкі.
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Peter Altmaier // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #17156975X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/A/altmaier_peter/258126 Праверана 4 чэрвеня 2014.
- ↑ http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/A/altmaier_peter/258126