Плеяды (міфалогія)
Выгляд
Плеяды (стар.-грэч.: Πλειάδες) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі 7 сясцёр, дачок Атланта і акіяніды Плеёны (дачкі Акіяна): Алкіёна, Меропа, Келена, Электра, Стэропа, Тайгета, Мая. Усе былі ў шлюбе з багамі, акрамя Меропы — жонкі Сізіфа. Паводле пашыранага міфа, плеяды, каб выратавацца ад пераследванняў закаханага ў іх паляўнічага Арыёна, папрасілі дапамогі ў багоў. Багі ператварылі плеяды і Арыёна ў аднайменныя сузор'і. Пераноснае значэнне слова "плеяда" — група выбітных людзей.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Плея́ды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).