Помнік Вікіпедыі
Помнік | |
Помнік Вікіпедыі | |
---|---|
Pomnik Wikipedii | |
| |
52°20′57″ пн. ш. 14°33′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Слубіцы |
Месцазнаходжанне | Франкфурцкая плошча |
Скульптар | Mihran Hakobjan[d][1] |
Дата заснавання | 2014 |
Вышыня | 1,7 м |
Матэрыял | шкляны тэксталіт, жывіца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік Вікіпедыі — першы ў свеце помнік у гонар усіх стваральнікаў Вікіпедыі, узор мастацтва ў польскім горадзе Слубіцы, у выглядзе статуі работы Міграна Акапяна. Помнік адкрыты 22 кастрычніка 2014 года на Франкфурцкай плошчы (польск.: Plac Frankfurcki).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэю помніка падказаў каля 2010 года Кшыштаф Вайцяхоўскі, прафесар універсітэта і дырэктар Collegium Polonicum у Слубіцах. Польская Вікіпедыя — папулярны польскі сайт, і ён з мільёнам артыкулаў займае 12-е месца сярод Вікіпедый сусвету[2][3].
Па словах намесніка мэра П’ётра Лучынскага, манумент «адзначыць важнасць горада як адукацыйнага цэнтра»[2]. Прадстаўнік польскага раздзела Wikimedia заявіў, што арганізацыя спадзяецца, што гэты праект «павысіць дасведчанасць аб сайце і будзе заахвочваць людзей пісаць артыкулы»[4].
Макет помніка адлюстроўвае чатырох чалавек (двух мужчын і дзвюх жанчын), якія трымаюць у высока паднятых руках зямны шар у выглядзе лагатыпа Вікіпедыі[5]. Ён будзе вышынёй да двух метраў[4]. Статую з фібрашкла і смалы спраектаваў мастак армянскага паходжання Мігран Акапян, які скончыў мясцовы Collegium Polonicum[5][2][4]. Яе кошт — прыкладна 50 000 злотых (каля 14 000 даляраў ЗША; 12000 еўра), гэтую суму аплацілі мясцовыя ўлады Слубіцаў[6][5][2]. Адкрыццё было запланавана на 22 кастрычніка 2014 года[5], на цэнтральнай Франкфурцкай плошчы горада (польск.: Plac Frankfurcki w Słubicach)[6][4]. Гэта першы ў свеце помнік Інтэрнэт-энцыклапедыі[2]. На святочным дзействе прысутнічалі прадстаўнікі Wikimedia Foundation, а таксама польскага і нямецкага раздзелаў Wikimedia (Wikimedia Polska і Wikimedia Deutschland адпаведна)[2][7]. У цырымоніі таксама прыняў удзел Дарыюш Емельняк, аўтар кнігі аб праекце[8][9].
Апісанне помніка
[правіць | правіць зыходнік]Помнік уяўляе сабой афіцыйны лагатып Вікіпедыі, які трымаюць на руках чатыры чалавекі (двое мужчын і дзве жанчыны), якія стаяць на стосах кніг[10]. Ён прысвечаны аўтарам Вікіпедыі — вольнай энцыклапедыі, якую можа рэдагаваць кожны[11]. Вышыня помніка складае 1,7 м[12]. Скульптура, вырабленая з ламінаванага матэрыялу[13], выглядае як металічная. Помнік усталяваны на прамавугольным пастаменце.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Стан помніка на верасень 2019 года, бачныя сляды вандалізму
Зноскі
- ↑ http://www.wiadomosci24.pl/artykul/w_slubicach_stanie_pierwszy_na_swiecie_pomnik_na_czesc_wikipedii_314993.html
- ↑ а б в г д е Poland to unveil world's first Wikipedia monument (англ.). Polskie Radio (8 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
- ↑ List of Wikipedias — Meta . Праверана 8 верасня 2014.
- ↑ а б в г Day, Matthew (10 October 2014). "Polish town to build statue honouring Wikipedia". The Telegraph. Праверана 11 кастрычніка 2014.
- ↑ а б в г "Poland to Honor Wikipedia With Monument". ABC News. 9 кастрычніка 2014. Архівавана з арыгінала 11 кастрычніка 2014. Праверана 9 кастрычніка 2014.
- ↑ а б W nowosolskim Malpolu powstaje pierwszy na świecie pomnik Wikipedii (польск.) (10 кастрычніка 2014). Праверана 13 кастрычніка 2014.
- ↑ Slubice: Polnische Stadt setzt Wikipedia ein Denkmal (ням.). Spiegel Online. Праверана 10 кастрычніка 2014.
- ↑ В Польше поставят первый в мире памятник "Википедии" (руск.). Клопс.Ru (9 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
- ↑ Wikipedia na cokoły! W Słubicach będzie miała pomnik (польск.) (21 кастрычніка 2014). Праверана 21 кастрычніка 2014.
- ↑ Powstaje pomnik Wikipedii (польск.). wiadomosci.wp.pl (14 кастрычніка 2014). Праверана 21 кастрычніка 2014.
- ↑ Polish town to have monument honoring Wikipedia (англ.). Fox News (9 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
- ↑ W Słubicach powstanie pierwszy na świecie pomnik Wikipedii (польск.). gazetalubuska.pl (2 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
- ↑ В польском студенческом городке установили памятник "Википедии" (руск.). newsru.com (22 кастрычніка 2014). Праверана 22 кастрычніка 2014.