Перайсці да зместу

Поўнач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бакі свету
  Поўнач  
Захад Усход
  Поўдзень  

Поўнач — адзін з чатырох асноўных кірункаў свету, які заўсёды паказвае ў напрамку паўночнага полюса. На іншых планетах сонечнай сістэмы таксама ёсць кірунак свету поўнач, на якіх ён таксама паказвае ў напрамку паўночнага полюса. Напрамак на поўнач выкарыстоўваецца ў навігацыі, а таксама ў сістэмах каардынат. Тэрмін «норд» альбо «поўнач» (міжнароднае скарачэнне N) з’яўляецца бісектрысай паміж захадам (270 градус) і ўсходам (90 градусаў).

Стрэлка компаса амаль заўсёды накіравана на поўнач, што з’яўляецца дастатковым у Цэнтральнай Еўропе для адносна дакладнага арыентавання. Напрамак магнітнай стрэлкі компаса падпарадкоўваецца магнітнаму полю Зямлі, таму стрэлка паказвае ні на геаграфічны паўночны полюс, ні на магнетычны паўночны полюс.

Іншымі асноўнымі кірункамі свету з’яўляюцца захад, усход і поўдзень.