Пражскі трамвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пражскі трамвай — найбуйнейшая трамвайная сетка ў Чэшскай Рэспубліцы. Складаецца з 34 маршрутаў, з якіх 24 дзённыя, 9 начныя і 1 музейны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак электрычнага трамвая ў Празе — гэта заслуга інжынера Францішака Кржыжыка (чэш. František Křižík)

  • У 1891 годзе на Летняй (Letná — шпацырнае месца ў Празе) была адкрыта першая траса электрычнага трамвая. Гэтая траса вяла ад верхняй канцавой станцыі летэнскага фунікулёра, дзе знаходзіўся павільён земскай юбілейнай выставы, да месца цяперашняй выставы на вуліцы Oveneckou.
  • У 1893 годзе лінія была падоўжана да Губернатарскай Вілы, прыкладна на 1,4 кіламетра.
  • У 1896 годзе, 19 сакавіка Францішак Кржыжэк адкрыў яшчэ адну трамвайную лінію, якая вяла з гэтага раёна Florenc, да раёнаў Лібень (чэш. Libeň) і Высачаны (чеш. Vysočany). У адрозненне ад першага, выставачнага, трамвая, гэтая траса была вельмі ажыўленай. Яна злучала рабочыя раёны Прагі з жылымі кварталамі ў цэнтры.
  • У 1897 годзе адкрываецца новая траса электрычнага трамвая ў Пражскай вобласці. Яна называецца Главачкавай электрычнай дарогай. Трамваі хадзілі па маршруце Сміхаў — Кошыржэ (чэш. Smíchov — Košíře).
  • У 1898 годзе пасажыраў адкрываецца электрычная дарога «Кралаўскэ Вінаград» па маршруце Прага — Вінаграды (чеш. Královské Vinohrady). Даўжыня складае 5,8 км, на маршруце знаходзілася 17 станцый.

У 1898 годзе конка была выкупленая электрычнымі прадпрыемствамі. Пасля гэтага пачалося будаўніцтва новых шляхоў і перабудова конкі на электрычную цягу. У 1905 годзе будаўнічыя працы завяршыліся. Таксама быў электрыфікаваны апошні маршрут конкі праз Карлаў мост. На ім быў ужыты ніжні токаздым (праект інжынера Кржыжка). Трамвайны маршрут праз Карлаў мост працаваў да 1908 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]