Процівакашлевыя сродкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бутэлечка з процівакашлевым сродкам

Процівакашлевыя сродкі — лекавыя сродкі, якія знімаюць кашаль шляхам прыгравання цэнтральнага і (або) перыферычных звёнаў кашлевага рэфлексу. Процівакашлевыя сродкі ўжываюць пры сухім кашлі, пры кашлі з макротай процівакашлевыя сродкі проціпаказаны.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць процівакашлевыя сродкі цэнтральнага дзеяння, які прыгнечваюць функцыю кашлевага цэнтра, і перыферычнага, якія памяншаюць паток аферэнтных імпульсаў у цэнтральную нервовую сістэму з запалёных слізістых абалонак дыхальных шляхоў. Процівакашлевыя сродкі цэнтральнага дзеяння падзяляюць на апіоідныя (наркатычныя) і неапіоідныя (ненаркатычныя).

Наркатычныя процівакашлевыя сродкі[правіць | правіць зыходнік]

Апіоідныя процівакашлевыя сродкі — алкалоіды опіуму ці сінтэтычныя аналагі марфіну (кадэін, этылмарфін) — валодаюць таксама актыўнасцю анальгетыкаў, зніжаюць адчувальнасць дыхальнага цэнтра, павышаюць тонус бронхаў і інш. Пры працяглым ужыванні наркатычныя процівакашлевыя сродкі выклікаюць лекавую залежнасць  (руск.).

Ненаркатычныя процівакашлевыя сродкі[правіць | правіць зыходнік]

Да ненаркатычных процівакашлевых сродкаў цэнтральнага дзеяння адносяць глаўцын і акселадзін; да процівакашлевых сродкаў перыферычнага дзеяння — лібексін. Процікашлевай актыўнасцю валодаюць таксама рэчывы, якія аказваюць слабае анестэзійнае ўздзеянне на слізістыя абалонкі (ментол, фалімінт).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]