Прушынскія
Выгляд
Прушынскія | |
---|---|
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Прушынскія (альбо Прашынскія) — сярэднезаможны каталіцкі шляхецкі род ВКЛ і Расійскай імперыі, які карыстаўся гербам «Любіч».
Упершыню згадваюцца ў XVI ст., паходзілі з Падляшша (Вялікае Княства Літоўскае). Прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. аселі ў Менскім ваяводстве. У XVIII—XIX стст. валодалі Лошыцай пад Мінскам, дзе разбудавалі Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс.
У наш час адна з вуліц Лошыцы носіць імя графаў Прушынскіх.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Антоній (?—?), першы ўладальнік Лошыцы (з 1719[1])
- Юзаф (1709—1790), менскі падкаморы (1770—1780), маршалак Галоўнага трыбунала, жонка: Альжбета Брыгіта Янішэўская
- Антоній (?—?), менскі гродскі суддзя і маршалак Галоўнага трыбунала, жонкі: 1) Багуміла Грабоўская, 2) Канстанцыя Карніцкая
- Станіслаў Ксаверый (1768—1813), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбунала, жонка: Ганна Сямашка, дачка Андрэя Сямашкі
- Ірэній (?—?)
- Яўстах (1797—1877), мінскі губернскі маршалак (1863—1877)
- Станіслава Тэкля (?—?), муж: Ян Віктаравіч Любанскі
- Прот Фелікс (1799—1849), удзельнік вызваленчага паўстання (1830—1831)
- Станіслаў Ксаверый (1768—1813), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбунала, жонка: Ганна Сямашка, дачка Андрэя Сямашкі
- Станіслаў (1753—1800), генерал-ад'ютант, ігуменскі павятовы маршалак[2], кавалер ордэна Святой Ганны; прымаў у сваім маёнтку Каралішчавічы імператара Паўла I[1], жонка: Ганна Камароўская
- Міхал (1777—1835), падкаморы вялікі літоўскі, жонка: Тэкля Валянская
- Міхал (?—?), член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
- Міхал (1777—1835), падкаморы вялікі літоўскі, жонка: Тэкля Валянская
- Казімір (?—?), менскі падкаморыц, шамбялян караля (1786)
- Антоній (?—?), менскі гродскі суддзя і маршалак Галоўнага трыбунала, жонкі: 1) Багуміла Грабоўская, 2) Канстанцыя Карніцкая
- Геранім (?—?), ксёндз
- Міхал (?—?), ксёндз
- Юзаф (1709—1790), менскі падкаморы (1770—1780), маршалак Галоўнага трыбунала, жонка: Альжбета Брыгіта Янішэўская
-
Станіслаў Прушынскі
-
Станіслаў Прушынскі
-
Ганна Прушынская (з роду Камароўскіх)
Зноскі
- ↑ а б Юрый Кур'яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008. С. 190-191.
- ↑ Алег Французаў. Каралеўскі маёнтак — Каралішчавічы(недаступная спасылка) // «Культура» № 44 (810), 3 лістапада 2007.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Tadeusz Gajl. Polish Armorial Middle Ages to 20th Century. — Gdańsk, 2007. — ISBN 978-83-60597-10-1.