З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Псідыум або Гуава (Psidium) — род кветкавых раслін сямейства Міртавыя (Myrtaceae), які ўключае ў сябе каля 100 відаў.
Арэал гуавы — тропікі. Радзіма роду — Амерыка, ад трапічных раёнаў Мексікі да паўночнай часткі Паўднёвай Амерыкі. Аднак, некаторыя віды былі інтрадуцыраваны ў Афрыку, Індыю, Паўднёва-Усходнюю Азію і Акіянію
Віды псідыума — невялікія вечназялёныя ці паўлістападныя дрэвы або кусты, звычайна вышынёй да 3—4 м, але некаторыя могуць перавышаць 10 м.
Зноскі