Пульсаксіметр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пульсаксіметр (англ.: pulse oximeter) — медыцынскі прыбор, які вымярае неінвазіўным спосабам узровень насычэння кіслародам капілярнай крыві.

Сучасная версія пульсаксіметра была распрацавана Такуо Аоягі ў 1974 годзе для японскай кампаніі Nihon Kohden.[1]

Прынцып работы[правіць | правіць зыходнік]

Пульсаксіметр з’яўляецца зручным неінвазіўным вымяральным прыборам, ён паказвае працэнт крыві, якая змяшчае кісларод. Больш канкрэтна, ён паказвае працэнтнае ўтрыманне артэрыяльнага гемаглабіну ў складзе оксігемаглабіну (бялку крыві, які пераносіць кісларод). Звычайна прымальныя дыяпазоны для пацыентаў без захворванняў лёгкіх складаюць ад 95 да 99 адсоткаў.[2] Тыповы пульсаксіметр выкарыстоўвае мікрапрацэсар з парай невялікіх святлодыёдаў (LED), сфакусаваных на фотадыёд, які пасылае імпульсы. Як правіла, прылада ўжываецца ў месцы, працятым павярхоўным кровазваротам, такім як палец рукі або мочка вуха. Адзін святлодыёд мае даўжыню хвалі 660 нм (чырвоны), а другі — 940 нм (інфрачырвоны).[3][4] Паглынанне святла на гэтых даўжынях хваль значна адрозніваецца для крыві, насычанай кіслародам, і крыві, збедненай кіслародам[5]:

  • Акіслены гемаглабін паглынае больш інфрачырвонага выпраменьвання і прапускае больш чырвонага святла.
  • Неакіслены гемаглабін паглынае больш чырвонага святла і прапускае больш інфрачырвонага выпраменьвання.

Абмежаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • Пульсаксіметр не дазваляе ўсталяваць, з якой малекулай звязаны гемаглабін, таму яго не варта ўжываць пры атручванні чадным газам.[6]
  • На дакладнасць вымярэння прылады ўплывае гіпатанія, паніжаная тэмпература цела, рухальная актыўнасць.[7]
  • Метыленавы сіні ў крыві можа сказіць вынікі, памяншаючы значэнні.[8]
  • Чорны, сіні і зялёны лак для пазногцяў уплывае на даўжыню хвалі прылады.[9]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Takuo Aoyagi, Inventor of the Pulse Oximeter, Dies at Age 84. spectrum.ieee.org. Праверана 19 лістапада 2021.
  2. Как работает пульсоксиметр и зачем измерять уровень сатурации. yavitrina.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  3. Principles of pulse oximetry. frca.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2015. Праверана 19 лістапада 2021.
  4. Принцип работы пульсоксиметра. choicemmed.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  5. Principles of Pulse Oximetry Technology. oximetry.org. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015. Праверана 19 лістапада 2021.
  6. Pulse oximetry in severe carbon monoxide poisoning. pubmed.ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 19 лістапада 2021.
  7. The correct use of pulse oximetry in measuring oxygen status. nursingtimes.net. Праверана 19 лістапада 2021.
  8. Пульсоксиметрия. cyberleninka.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  9. The effect of nail polish on pulse oximetry. pubmed.ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 19 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]