Пуэрта-Мальданада
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Пуэрта-Мальданада (ісп.: Puerto Maldonado) — горад на паўднёвым усходзе Перу непадалёк ад мяжы з Бразіліяй і за 55 км ад балівійскай мяжы. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Мадрэ-дэ-Дзьёс.
Горад размешчаны пры зліцці рэк Мадрэ-дэ-Дзьёс (прыток Амазонкі) і Тамбапата, прыкладна ў 400 кіламетрах на ўсход ад Куска. Пуэрта-Мальданада з’яўляецца партовым горадам, уніз ад якога пачынаецца суднаходства па рацэ Мадрэ-дэ-Дзьёс.
Горад часта завуць «паўднёвай сталіцай перуанскай Амазоніі» і «сусветнай сталіцай флоры і фаўны», таму што ён з’яўляецца варотамі для наведвання нацыянальнага парку Ману, прызнанага ў 1987 годзе ЮНЕСКА — Натуральнай Спадчынай Чалавецтва, і нацыянальнага запаведніка Тамбапата-Кандама, якія славяцца вялікай разнастайнасцю флоры і дзікай фаўны джунгляў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад Пуэрта-Мальданада быў заснаваны ў 1902 годзе Фаўсціна Мальданада, які даследаваў раку Мадрэ-дэ-Дзьёс ад самых вытокаў да яе зліцця з ракой Тамбапата.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У мінулым эканоміка горада грунтавалася на лесанарыхтоўцы, апрацоўцы і транспарціроўцы драўніны, здабычы золата і каўчуку, збору ўраджаяў бразільскага арэху, аднак у цяперашні час, дзякуючы свайму размяшчэнню паблізу ад нацыянальных паркаў Ману, Баўаха-Санене і Тамбапата-Кандама, Пуэрта-Мальданада з’яўляецца буйнейшым цэнтрам экатурызму ў Перу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе жыве больш за 92 000 жыхароў, што складае прыблізна тры чвэрці ўсяго насельніцтва рэгіёну Мадрэ-дэ-Дзьёс.
Аэрапорт
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовы аэрапорт «Padre Aldamiz International Airport» размешчаны за 8 км ад горада.
Выдатныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Сандавал, размешчана за 5 км ад горада.
- Возера Валенсія, размешчана за 60 км ад горада.
- Узгорак чырвоных папугаяў Ара Каларада, размешчаны за 150 км ад горада ў нацыянальным запаведніку Тамбапата.
- Нацыянальны парк Ману
- Запаведнік Тамбапата-Кандама
- Нацыянальны парк Баўаха-Санене (90 км ад горада).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт горада (ісп.)