Перайсці да зместу

Работніцка-сялянская Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Работніцка-сялянская Беларусь»
Арыгінальная
назва
Работніцка-сялянская Беларусь
Тып газета
Краіна
Галоўны рэдактар Зміцер Жылуновіч
Заснавана 4 ліпеня 1920
Спыненне публікацый 25 верасня 1920
Мова беларуская

«Работніцка-сялянская Беларусь» – вячэрняя штодзённая насценная газета Захфронтроста. Выдавалася 4 ліпеня25 верасня 1920 г. пераважна ў Менску на беларускай мове. Рэдактар З.Жылуновіч (Ц.Гартны). Пачала выходзіць у час ліпеньскай аперацыі савецкай-польскай вайны 1920 г. Выконвала ролю масавага агітатара і палітычнага выхавальніка малапісьменнага чытача: адметнасць стылю, кароткая перадавіца, сціслыя фразы, буйны шрыфт; друкавалася на адной старонцы газетнага аркуша. Мела рубрыкі: «Абарона савецкіх рэспублік», «Весткі з заграніцы», «На Беларусі» і інш. Змяшчала аператыўныя звесткі з франтоў, асвятляла ход ваенных дзеянняў і этапы мірных перагавораў з Польшчай, міжнароднага становішча і акцыі салідарнасці з Савецкай Расіяй у Англіі, Францыі і інш. краінах. Надрукавала вершы З.Бядулі (пад псеўд. Вольны) і А.Бабарэкі (пад псеўд. Адам Чырвоны). Выйшла 46 нумароў.

  • Герасімаў, В. «Работніцка-сялянская Беларусь» / Валерый Герасімаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 26—27. — ISBN 985-11-0214-8.