Адам Антонавіч Бабарэка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адам Антонавіч Бабарэка
Babareka adam.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы:

А. Б.; А. Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер

Дата нараджэння:

14 кастрычніка 1899(1899-10-14)

Месца нараджэння:

в. Слабада-Кучынка, Слуцкі павет

Дата смерці:

10 кастрычніка 1938(1938-10-10) (38 гадоў)

Месца смерці:

Sevzheldorlag[d]

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union (1936-1955).svg СССР

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

празаік і літаратуразнавец

Мова твораў:

беларуская

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
А. Бабарэка сядзіць 2-гі злева

Адам Антонавіч Бабарэка (14 кастрычніка 1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага павета[1], цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — 10 кастрычніка 1938, Северлаг) — беларускі празаік і літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Слуцкай школе, скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), настаўнічаў на Случчыне. У час польскай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе і партызанскага руху, быў арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасля вызвалення зноў працаваў настаўнікам, быў членам рэўкома Пукаўскай воласці Ігуменскага павета і загадваў валасным аддзелам народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1922). У 1922—1927 вучыўся на этнолага-лінгвістычным аддзяленні БДУ[1] і працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь».

Быў удзельнікам камуністычнага падполля падчас польскай ваеннай інтэрвенцыі[1].

А. Бабарэка стаў адным з арганізатараў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» (1923), пасля і «Узвышша» (1926) — сакратар аб'яднання[1]. У 1926—1929 працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, а з 1928 — асістэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ[1]. Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 у Мінску па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10 кастрычніка 1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі, год прабыў у мінскай турме, ссылку адбываў у г. п. Слабадское Кіраўскай вобласці, з канца 1934 у Кіраве (Вятка), працаваў бухгалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. Паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ у пачатку 1930-х. Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобласці ад 15 лютага 1938 атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР у Паўночным чыгуначным лагеры НКУС, дзе памёр у лагернай бальніцы. Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўна­га суда БССР 15.11.1957, па другой — 4.7.1959 Кіраўскім абласным судом. Групавая справа А. Бабарэкі і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў ар­хіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей, дачка Алеся жыве ў Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1919 вершамі і апавяданнямі ў рэспубліканскім друку[1]. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданні» (Мінск). Распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы класавай, народнасці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасці літаратуры, даследаваў гісторыю беларускай літаратуры[1] (артыкулы змяшчаліся ў часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Чырвоны сейбіт», «Радавая рунь» і інш.). Шэраг прац прысвечаны творчасці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменнікаў[1].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор твораў у двух тамах: Том 1. Літаратурна-крытычныя працы / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 939 с.
  • Збор твораў у двух тамах: Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011. — 726 с.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Бабареко Адам Антонович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстаныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Бабарэка Адам // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Дадатковая літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Конан У. Адам Бабарэка: Крытычна-біяграфічны нарыс. Мн., 1976;
  • Бабарэка Алеся. Слова пра бацьку // Скарыніч. Мн., 1999. Вып. 4.;
  • Илькевич Н. Н. Адам Бабарека: арест — лагерь — смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937—1938 гг.: Документальный очерк. Смоленск, 1999;
  • Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии /Сост. и вступ. ст. Н. Н. Илькевич. Смоленск, 2001;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
  • Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў;
  • Возвращенные имена.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]