Размовы:Міндоўг

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

"Упершыню згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам у кан. 1219[3] пад імем Мидогъ".

У іншым спісе стаіць таксама і "Міндовг". 195.50.1.122 15:11, 25 Лістапад 2009 (UTC)

Краўцэвіч тут "з такога" (?), што не было відаць таго, што вы самі чыталі Малечыньскага ў выданні 1936 г., а наадварот, на від гэта было адзін у адзін узята праз пасярэдніцтва Краўцэвіча, што і было зафіксавана ў маім афармленні спасылкі. Yury Tarasievich 20:55, 28 Студзень 2008 (UTC)

Прабачце, калі што, "з якога" ёсць толькі формаю майго здзіўлення, бо я Краўцэвіча туды не пісаў. А чаму і чаго было не відаць мне неяк не зразумела, бо гэта адна з асноўных абагульняючых прац па аўтэнтычнасці мідоўгавых грамат, і калі не чытаў то няма чаго і лезці ў гэтае пытанне -- чаго і не раблю, тым больш што гэтае выданне (Maleczyński Karol. W sprawie autentyczności... 1936. R.11.) дасяжнае ўсім. Вельмі паважаю капірайт, і чым далей тым болей, і калі адкуль што бяру, то пазначаю хаця б аўтара, калі дакладна крыніцы не памятаю, а пасля ўдакладняю па магчымасці. --MaximLitvin 21:15, 28 Студзень 2008 (UTC)
Ды я нават не столькі пра капірайты, колькі пра памылкі, якія ўносяць (або могуць уносіць) паслядоўныя перапісчыкі — каб чытачам і іншым аўтарам можна было суадносіцца з гэтым. А на від мне падалося чыста падобным на тэксту Краўцэвіча, і я ўвёўся ў зман. У такім разе трэба першы пункт спісу кваліфікавана падправіць — агаворку "не мае агульных рысаў з іншымі..." я выпісаў з 2-га выд. Краўцэвіча. Yury Tarasievich 22:23, 28 Студзень 2008 (UTC)

Наконт англійскай версіі[правіць зыходнік]

Англійская версія, вядома, большая памерам, але не больш поўная, сабрана шмат здубавецця. --Максім Л. (размовы) 07:21, 29 жніўня 2013 (UTC)