Размовы:Першамайская (Бярозаўскі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перайменаваньне[правіць зыходнік]

А адкуль інфармацыя пра тое, што сельсавет быў перайменаваны менавіта 8 жніўня? --Ліцьвін (размовы) 12:39, 14 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Незразумела, згодна з артыкулам Першамайскі сельсавет (Бярозаўскі раён) і вёска, і сельсавет былі перайменаваны 1 жніўня.--Artsiom91 (размовы) 15:56, 14 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Знайшоў адкуль гэтыя зьвесткі — ГВБ 3-1, с. 193. Цікава атрымліваецца. Пры гэтым ФКДАРБ і АТУ БССР (т. 2, с. 116) ня згодныя з гэтым. А вось афіцыйнае перайменаваньне населенага пункту ўсё ж адбылося 30 ліпеня 1964 году (глядзіце «указ от 30 июля 1964 г. "О переименовании некоторых населённых пунктов Белорусской ССР"»). Атрымліваецца, што назва Першамайск (згадваецца ў ГВБ) зьяўляецца памылковай. А вось перайменаваньне сельсавету адбылося 1 жніўня або 8 жніўня. Я думаю, што ўсё ж 1 жніўня. --Ліцьвін (размовы) 14:37, 25 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
І яшчэ дадаткова да гэтага, у ГВБ 1-1 на старонцы 146 згадваецца, што вёска Новая Жэзленка была перайменаваная ў Залёную менавіта 30 ліпеня 1964 году. Таму ў Беларускай Вікіпэдыі я выпраўляю на 30 ліпеня і 1 жніўня, а вы ў сябе вырашайце, ці прыбіраць і вам памылкі. --Ліцьвін (размовы) 15:25, 25 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]