Размовы з удзельнікам:Maksim Niaurymslivy

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 7 234

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 23:45, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю Вас!

Шаноўны Максім! Паведамляю аб тым, што на тарашкевіцы існуе асобны моўны раздзел беларускай Вікіпедыі. Можна доўга разважаць аб тым, наколькі сучасная акадэмічная беларуская мова ёсць беларускай, аднак мы карыстаемся менавіта афіцыйнай сучаснай нормай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:54, 20 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Ігар Барысавіч Цярэшчанка, не разумею пры чым тут моўны раздзел беларускай Вікіпедыі на тарашкевіцы. Раіў бы вам, калегі, супольна заняцца праўкамі, каб зрабіць стыль артыкулаў больш дасканалым, адкаты ў дазеным выпадку — дрэнны рэцэпт. --JerzyKundrat (размовы) 08:32, 20 мая 2018 (MSK)[адказаць]
JerzyKundrat, "бамбаванне" замест слоўнікавай "бамбардзіроўкі". "Распачалі" замест "пачалі". "Дзеля" замест "для". Гэта ўсё звычайная спроба зрабіць праўкі ў артыкуле па прынцыпе "абы не супадала з рускай". Для гэтага існуе цэлы раздзел тарашкевіцай. Ну і памылкі, вядома, ёсць: "два лагера" (піша Максім) замест "два лагеры". І г. д. Я ўсё адкаціў яшчэ і з той прычыны (ці "тае прычыны", як напісаў бы Максім), што ніякай рэальна новай інфармацыі не дадазена. А да арфаграфіі мноства пытанняў: суфіксы "-ір" прыбраныя нават там, дзе іх нельга прыбіраць (у адпаведнасці з сучасным правапісам). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:20, 20 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Распачаў Пятро работу, ажно нос змакрэў ад поту. — гэта з буквара Клышкі. Бачыце памылкі — праўце. --JerzyKundrat (размовы) 17:22, 20 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Ну ОК. Я проста баюся, што тут можа пачацца небяспечная тэндэнцыя да з'яўлення "імпрэзаў, куды мы транспартаваліся на электрацыях, паколіўшы каляжанкам праз камурковы цэлфон". Таму і папярэдзіў спадара Максіма, што, калі ён захапляецца тарашкевіцай, ёсць адмысловы раздзел на ёй. А ўвогуле нічога супраць не маю. Значыць, буду сядзець са слоўнікам ды вычытваць праўкі. Усё, што не забараняецца правіламі, кранаць не буду. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:27, 20 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Крыніцы, перш за ўсё. Гэта, дарэчы, не толькі слоўнікі. --JerzyKundrat (размовы) 17:32, 20 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Я ніякі не прыхільнік тарашкевыцы. Дапускаю, што месцамі перагнуў, але вось цалкам адкатваць мае праўкі было не варта. Мне пакуль не зразумела як тут усё працуе - інтэрфейс вельмі не зручны. Ці ёсць магчымасць не цалкам адкатваць чыюсці праўку? Калі так, то гэта самы рацыянальны варыянт. Цалкам пагаджуся з адным з каментароў: стыль напісання артыкула мусіць быць больш дасканалым. Вы ніколі не заўважалі, што некаторыя артыкулы чытаюцца вельмі цяжка? --Maksim Niaurymslivy.

Праўце смела! --JerzyKundrat (размовы) 20:53, 22 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Проста не хочацца каб зноў усё кату пад хвост.--Maksim Niaurymslivy.

Я зараз больш уважліва праглядзеў артыкул і бачу, што далёка не ўсе мае праўкі зніклі (версія 22 мая 2018). Альбо штосці не тое гляджу, альбо спадар, што вінаваціў мяне ў тарашкевічнасці ўсёж прыняў шмат з майго "нахабства" :) --Maksim Niaurymslivy

здаецца, зразумеў: адкат быў адкачаны, а потым пачалося больш канструктыўнае выпраўленне маіх "прапаноў". Дзякуй. Я там сапраўды зрабіў памылак, але ж найлепшы варыянт акурат нараджаецца ў супольных праўках. Але ж у мяне застаўся шэраг пытанняў. Пачну з галоўнага: што не так з "дамовай" замест "дагавор"? Слова прысутнічае ва ўсіх слоўніках. Далей - абвяшчэнне (вайны) замест "аб'яўленне". Здаецца ў гэтым сэнсе можа выкарыстоўвацца. Ну і яшчэ невялічкі спіс менш прынцыповых: распачалі - пачалі, падпарадкавала - заваявала, шэраг - серыя (паразаў), змянялася цягам - у ходзе, зладзіла - арганізавала. --Maksim Niaurymslivy