Ракавінныя амёбы
Поліфілетычная група пратыст | |
---|---|
Назва | |
Ракавінныя амёбы | |
Статус назвы | |
не вызначаны | |
Бацькоўскі таксон | |
Падклас Караняножкі | |
Прадстаўнікі | |
не азначаны | |
Ракавінныя амёбы (Thecamoebina), ракавінныя караняножкі (Testacea) — поліфілетычная група прасцейшых класа караняножак падтыпу саркодавых (Sarcodina).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Ад амёб адрозніваюцца наяўнасцю дыска-, груша-, шара- або яйцападобнай ракавіны даўжынёю да 0,15 мм. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. 3 вусця ракавіны выступаюць 6 і больш псеўдаподый. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Размнажаюцца пераважна простым дзяленнем (пры спрыяльных умовах некалькі раэоў за суткі).
Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Вядома некалькі соцень відаў. Пашыраны паўсюдна, жывуць у прэсных вадаёмах, балотах, імху, глебе; на Беларусі каля 30 відаў, найбольш трапляюцца арцэлы (Arcella), дыфлюгіі (Difflugia), эўгліфы (Euglipha) і інш.
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Корм для драпежных беспазваночных, бентасаедных рыб.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ракавінныя амёбы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.