Караняножкі
| Поліфілетычная група пратыст | |
|---|---|
| | |
| Назва | |
| Караняножкі | |
| Статус назвы | |
|
не вядомы ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРА ПАМЫЛКУ Няслушнае значэнне параметру status. |
|
| Лацінская назва | |
| Rhizopoda | |
| Бацькоўскі таксон | |
| Царства Protista — Пратысты | |
| Прадстаўнікі | |
|
|
Караняножкі (Rhizopoda) — прасцейшыя жывыя арганізмы.
Цела складаецца з пратаплазмы, якая утварае часовыя вырасты рознай формы (ілжывыя ножкі). Многія караняножкі маюць ракавіну або шкілет.
Падзяляюцца на 2 тыпы (амёбы і фарамініферы). Пашыраны ўсюды ў марскіх і прэсных вадаёмах і глебе. Фарамініферы з'яўляюцца пародаўтваральнымі. У выкапнёвым стане сустракаюцца з дакембрыя.
Памеры ад некалькіх мікраметраў да 3 см. Цела складаецца з паверхневага гамагеннага слоя — эктаплазмы і ўнутранага зярністага — эндаплазмы з ядром, вакуолямі і іншымі ўключэннямі. Некаторыя караняножкі маюць унутраны шкілет або ракавіну. Перамяшчаюцца і захопліваюць ежу з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподый). Размнажэнне бясполае і палавое. Кормяцца бактэрыямі, прасцейшымі і водарасцямі.
Ёсць паразіты, узбуджальнікі інвазійных хвароб жывёл і чалавека.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Караняножкі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999. С.55