Ракета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ракета «Пратон»

Ракета (італ.: rocchetta — змянш. ад італ.: rocca «верацяно») — кіруемы ці некіруемы лятальны апарат, які ажыццяўляе палёт пад уздзеяннем рэактыўнай сілы. Выкарыстоўваецца ў касманаўтыцы, навуковых даследаваннях, ваенных мэтах (гл. ракетная зброя).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Вайcковыя мэты[правіць | правіць зыходнік]

Ракеты выкарыстоўваюцца як спосаб дастаўкі сродкаў паражэння да цэлі (гл. ракетная зброя). З-за невялікіх памераў і высокай хуткасці перамяшчэння ракета — даволі цяжкая цэль для перахопу. Для кіравання баявой ракетай не патрэбен пілот, і яна можа несці зарады вялікай разбуральнай моцы, у тым ліку ядзерныя. Сучасныя сістэмы саманавядзення і навігацыі даюць ракетам вялікую трапнасць і манеўранасць.

Ёсць шмат варыянтаў баявых ракет, якія адрозніваюцца мэтай выкарыстання (звышмалыя ракеты ў вайсковай практыцы могуць быць сігнальнымі ці асвятляльнымі), далёкасцю лёту, месцам старту (самалёт, мабільная пускавая ўстаноўка, наземная шахта) і месцам паражэння цэлі (зямля, паветра, космас).

Мабільны комплекс «Топаль-М» з трохступеннай цвёрдапаліўнай міжкантынентальнай балістычнай ракетай РТ-2ПМ сабраны на шасі MZKT-79221

Для перахопу баявых ракет выкарыстоўваюць сістэмы супрацьракетнай абароны.

Касманаўтыка[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Ракетамадэляванне і хатнія хобі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Boris Rauschenbach. Hermann Oberth 1894—1989. Über die Erde hinaus — eine Biographie: — Der. Böttiger Verlags — GmbH — ISBN 3-925725-27-7
  • Harald Tresp, Karlheinz Rohrwild. — Am Anfang war die Idee… Hermann Oberth — Vater der Raumfahrt: Herman E. Sieger GmbH, Lorh/Württemberg. 1994
  • Hermann Oberth. Mein Beitrag zur Weltraumfahrt: — Hermann — Oberth — Raumfahrt — Museum, Druck Center Meckencheim. Nürnberg/Feucht. 1994. ISBN 3-925103-71-6
  • Marsha Freeman. Hin zu neuen Welten. Die Geschichte der deutschen Raumfahrtpioniere: — Der. Böttiger Verlags — GmbH, Wiesbaden. 1995. ISBN 3-925725-22-9
  • Walter Dornberger, V2 — Der Schuß ins Weltall, Bechtle Verlag, Esslingen 1952.