Ракета (паравоз)
Выгляд
Асноўныя даныя | |
---|---|
Гады пабудовы | 1829 |
Краіна пабудовы | |
Завод | Robert Stephenson and Company |
Усяго пабудавана | 1 |
Дарога | Чыгунка Ліверпуль — Манчэстар |
Шырыня каляіны | 1435 мм |
Тэхнічныя даныя | |
Працоўная маса паравоза | 4,32 т |
Канструкцыйная хуткасць | ~48 км/гадз. |
Дыяметр рухальных колаў | 1422,4 мм (56") |
Дыяметр падтрымных колаў | 762 мм (30") |
Колькасць цыліндраў | 2 |
Дыяметр цыліндраў | 203,2 мм (8") |
Ход поршня | 419,1 мм (16½") |
«Ракета» (англ.: «Rocket») — адзін з першых паравозаў, пабудаваны ў 1829 годзе бацькам і сынам Джорджам і Робертам Стэфенсанамі. Гэта быў першы ў свеце паравоз з трубчастым паравым катлом. У далейшым такая канструкцыя катла стала прымяняцца на ўсіх паравозах, якія выпускаліся.
Вельмі распаўсюджана памылка, што «Ракета» з’яўляецца першым паравозам, аднак на самай справе першы паравоз быў запатэнтаваны яшчэ Рычардам Трэвітыкам у 1804 годзе, гэта значыць на чвэрць стагоддзя раней стэфенсанскай «Ракеты».