Шырыня каляі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шырыня каляіны)
Прынцып вымярэння шырыні каляі
Шырыня каляі, у параўнанні

Шырыня каляі — у чыгуначным транспарце, — адлегласць паміж унутранымі гранямі галовак двух паралельных рэек, якія складаюць чыгуначную каляю (або чыгуначны пуць).

З-за розных прычын шырыня каляі на розных чыгунках у розных краінах розная. Гэта стварае пэўныя перашкоды транспарціроўцы грузаў і перавозцы пасажыраў па чыгунках.

Для пераадолення гэтага ўжываць:

У гэтых мэтах на стыковачных пунктах, а часта і на дзясяткі кіламетраў у абодва бакі разам могуць быць чыгуначныя калеі рознай шырыні або сумешчаныя двайная каляя.

Каляя чыгунак краін былога СССР, Манголіі і Фінляндыі[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны XIX ст. стандартам на чыгунках Расійскай імперыі, пазней —СССР і Фінляндыі, а пасля і Манголіі, была выбрана шырыня каляі 1524 мм (5 англійскіх футаў). З мая 1970 года да пачатку 1990-х гадоў чыгункі СССР былі пераведзены на каляіну 1520 мм. Гэта было зроблена каб павялічыць стабільнасць каляя пры эксплуатацыі грузавых цягнікоў.