Паравоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэтра-паравоз, год пабудовы 2008

Паравоз — аўтаномны лакаматыў з парасілавой устаноўкай, г.зн. выкарыстоўвае ў якасці рухавіка паравую машыну. Паравозы былі першымі цягавымі транспартнымі сродкамі, што рухаліся па рэйках, само паняцце лакаматыў з'явілася значна пазней. Паравозы выконвалі асноўны аб'ём перавозак у XIX і першай палове XX стст., адыгралі каласальную ролю ва ўздыме эканомікі цэлага шэрагу краін. Паравозы пастаянна паляпшаліся і развіваліся, што прывяло да вялікай разнастайнасці іх канструкцый (напр. гл. Baureihe 80 (DRG BR80)), у тым ліку і выдатных ад класічнай. Так існуюць паравозы без тэндэру, з шэсцярнямі, турбінамі. Аднак з сярэдзіны XX стагоддзя паравоз быў вымушаны саступіць месца больш дасканалым лакаматывам - электравозу і цеплавозу, якія істотна пераўзыходзяць паравоз па эканамічнасці. Тым не менш, паравозы яшчэ працягваюць працаваць, цягаючы рэтра-экспрэсы, а ў шэрагу краін яны і дагэтуль працягваюць працаваць на магістралях у якасці асноўных.

Класіфікацыя паравозаў[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя паравозаў вельмі разнастайная. Часцей усяго вылучаючь семь асноўных прызнакаў[1]:

  1. Паводле восевай формулы
  2. Паводле рода службы
  3. Паводле колькасці цыліндраў
  4. Паводле рода ўжываемай пары
  5. Паводле кратнасці расшырэння пары
  6. Паводле колькасці экіпажэй

Будова і прынцып дзеяння паравоза[правіць | правіць зыходнік]

Прынцыпіяльная канструктыўная схема паравоза
1 — топка;
2 — зольнік;
3 — паравы кацёл;
4 — дымавая скрыня;
5 — будка;
6 — тэндар;
7 — сухапарнік;
8 — прадахоўвальны клапан;
9 — клапан рэгулятара;
10 — параперагравальнік;
11 — паравая машына;
12 — конус;
13 — параразмеркавальны механізм;
14 — прывад рэгулятара;
15 — экіпаж;
16 — падтрымліваючая каляска;
17 — лятункавая уаляска;
18 — букса;
19 — рысорнае падвешванне;
20 — калодка тормаза;
21 — парапаветраны насос;
22 — счапная прылада;
23 — свісток;
24 — пясочніца.

Нягледзячы на разнастайнасць канструкций, усе паравозы маюць тры асноўныя узаемазвязаныя часткі: паравы кацёл, паравая машына і экіпаж[2][3].

Паравы кацёл служыць для атрымання пары, то ёсць першаснай крыніцый энергіі. Пара на паравозе служыць асноўным рабочым целам ва многіх прыладах і механізмах і перш усяго ў цягавай паравой машыне, якая пераўтварае энергію пары ў зваротна-паступовы рух поршня, які, у сваю чаргу, з дапамогаю крывашыпна-шатуннага механізма трансфармуецца ў вярчальны, прымушая круціцца рухальныя колы. Апроч таго, пара служыць для прывада парапаветранага насоса, турбагенератара, а таксама выкарыстаецца ў гукавых сігналах — свістке і тыфоне. Экіпаж паравоза складаецца з рамы і хадавых частак, з’яўляецца быццам перасоўнай асновай (астовам) паравоза і служыць для нясення абсталявання і перасоўвання паравоза па рэйках. Таксама часам у асноўныя часткі паравоза ўключаюць і тэндар — прычапляемы да лакаматыва вагон, які служыць для захоўвання вады і паліва[2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паравозы[правіць | правіць зыходнік]

Першым, хто паставіў паравы воз на рэйкі, быў таленавіты англійскі інжынер Рычард Трэвітык, які ўжо да канца XVIII стагоддзя быў вядомым дзякуючы створаным ім лёгкім, але магутным паравым катлам. Самы першы паравоз быў створаны ім у канцы 1803 года, аднак афіцыйным годам нараджэння паравоза лічыцца 1804, калі Трэвітык атрымаў патэнт на вынаходніцтва. Паравоз, які атрымаў імя «Pen-y-Darren», моцна адрозніваўся ад яго «нашчадкаў». На ім быў адзін цыліндр, які раскручваў вялікае кола-махавік, ад якога праз зубчастую перадачу прыводзіліся абедзве колавыя пары. Выпрабаванні дадзенага паравоза праходзілі каля горада Мерцір-Тыдвіл (Уэльс, Вялікабрытанія), дзе 21 лютага паравоз ўпершыню праехаў з ваганеткамі, тым самым правёўшы першы ў свеце цягнік[крыніца?]. У 1808 годзе Трэвітык стварае новы паравоз, які пачаў выкарыстоўваць на кальцавой чыгунцы-атракцыёне «Злаві мяне, хто зможа»[4].

Далейшае развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сыромятников С. П. Составные части паровоза // Курс паровозов. — 1937. — Т. 1. — С. 6—7.
  2. а б Дробинский В. А. Основные части паровоза и экипировочные устройства // Как устроен и работает паровоз. — 1955. — С. 16.
  3. а б Сыромятников С. П. Составные части паровоза // Курс паровозов. — 1937. — Т. 1. — С. 4—6.
  4. Забаринский П. Глава IV // Стефенсон. — 1937.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]