Расціслаў Мінаевіч Шмыроў
Выгляд
Расціслаў Мінаевіч Шмыроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1995 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, сцэнарыст |
IMDb | ID 0794629 |
Расціслаў Мінаевіч Шмыро́ў (13 сакавіка 1937, сяло Заполле, Гарадоцкі раён — 1 красавіка 1995) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно, сцэнарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Расціслаў Шмыроў нарадзіўся 13 сакавіка 1937 года ў беларускай вёсцы Заполле Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Яго маці Ірына Бураўкіна ў 1942 годзе выйшла замуж за партызанскага камандзіра Міная Шмырова, які быў вядомы як бацька Мінай. Шмыроў ўсынавіў Расціслава і даў яму свае прозвішча і імя па бацьку. Пазней ў 1971 годзе ён зняў фільм пра свайго айчыма «Бацька».
У 1960 годзе скончыў УДІК. У 1981—1995 гадах працаваў акцёрам і сцэнарыстам на кінастудыі «Беларусьфільм» і ў беларускім Тэатры кінаакцёра.
Памёр 1 красавіка 1995 года.
Працы ў тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- «Качынае паляванне» — Кушак
- «Глядзіце, хто прыйшоў» — Табуноў
- «Старонкі яго палёту» — Тарыч
- «Фантазіі паводле Гогаля» — карчмар
- «Гамлет» — Палоній
- «Басаногі ў Афінах» — Сакрат
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Пра Чырвоную Шапачку» (1977)
- «Чалавек не здаецца» (1960) — Іван Марозаў