Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5-8 см з разеткай прыкаранёвага лісця, якое звычайна накіравана ўверх. Сцябло ўкарочанае. Ліставыя пласцінкі прадаўгавата-зваротнаяйкападобныя, клінападобна звужаны ў доўгі чаранок (даўжыня 1,5-3 см). Паверхня лісця ўкрыта шматлікімі чырванаватымі залозістымі галоўчатымі ліпкімі валаскамі. Кветкі дробныя, у негустых гронкападобных, крыху закручаных суквеццях. Кветкавыя стрэлкі прыўзнятыя, пры аснове дугападобна выгнутыя ўверх. Плод — каробачка з 3-4 падоўжнымі бароздкамі.
Пашырэнне: Скандынавія, Прыбалтыка, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Паўночная Амерыка. У Беларусі знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала, пашырана пераважна на Палессі, а таксама ў Беларускім Паазер’і. Месцы росту: вярховыя і пераходныя балоты, сырыя пясчаныя месцы, выемкі грунту і кар’еры. Расце невялікімі, часам буйнымі групамі.