Роджэр Янг
Роджэр Янг | |
---|---|
англ.: Rodger Young | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1918[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 1943[1] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Нацыянальная гвардыя ЗША Армія ЗША |
Род войскаў | Пяхота |
Гады службы | 1938 – 1943 |
Званне | Сяржант (добраахвотна паніжаны да радавога) |
Часць | 37-ая пяхотная дывізія |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна: Бітва за Нью-Джорджыю |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роджэр Уілтан Янг (англ.: Rodger Wilton Young; 28 красавіка 1918, Тыфін, ЗША — 31 ліпеня 1943, Мунда, Саламонавы Астравы, Вялікабрытанія) — амерыканскі салдат часоў Другой сусветнай вайны, які загінуў падчас бітвы за Нью-Джорджыю, калі прыкрываў адыход свайго ўзвода. За гераізм быў пасмяротна ўзнагароджаны Медалем Гонару (вышэйшай узнагародай ЗША) і Пурпурным Сэрцам.
Янг нарадзіўся ў Тыфіне, Агая ў сям’і Нікаласа Янга. Падлеткам быў аматарам палявання, дзе развіваў свае стралковыя навыкі. Падчас першага года ў старэйшай школе падчас гульні ў баскетбол атрымаў траўму, ад якой пачаў страчваць слых і зрок, і на другім годзе быў вымушаны кінуць адукацыю з-за таго, што не мог чуць настаўніка і бачыць дошку.
У 1938 годзе, ва ўзросце 20 год, ён запісаўся ў Нацыянальную гвардыю Агая, бо лічыў, што з-за праблем са здароўем не зможа трапіць у армію. Нягледзячы на яго маленькі рост (1,57 м) і той факт, што яму прыходзілася пастаянна насіць акуляры, ён лічыўся добрым жаўнерам.
У кастрычніку 1940 года, падчас падрыхтоўкі ЗША да вайны, Роджэр Янг трапіў у склад дзейснага войска ў якасці інструктара, атрымаўшы званне капрала. Пасля павышэння да сяржанта яго назначылі камандзірам аддзялення, а яго 148-мы полк быў пераведзены на Фіджы ў рамках абароны ціхаакіянскіх тэрыторый Брытаніі ад японцаў, а потым на Саламонавы астравы для падрыхтоўкі да вызвалення Нью-Джорджыі. Упэўнены, што яго праблемы са здароўем паставяць яго падначаленых пад пагрозу, Янг папрасіў складання з сябе паўнамоцтваў камандзіра і звання сяржанта. Пасля медыцынскага абследавання, што выявіла яго амаль поўную глухату, яму было рэкамендавана застацца ў шпіталі, аднак ён настаяў на ўдзеле ў аперацыі.
Праз тыдзень, 31 ліпеня 1943 года, Янг удзельнічаў у рэкагністыроўцы. Калі патруль з 20 чалавек ужо вяртаўся на базу, яны трапілі ў засаду, дзе двое загінулі адразу ж, а сам Янг быў паранены. У няўдалай спробе флангавай атакі загінула яшчэ два жаўнера. Тады, нягледзячы на загад камандзіра прарывацца, Роджэр Янг у адзіночку атакаваў пазіцыі праціўніка і памер, але рэшткі яго ўзвода здолелі адысці без страт.