Саламонавы Астравы
| |||||
Дэвіз: «To Lead is to Serve (Весці значыць Служыць)» | |||||
Гімн: «God Save Solomon Islands» | |||||
Дата незалежнасці | 7 ліпеня, 1978 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | англійская | ||||
Сталіца | Ханіяра | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Ханіяра | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр |
Карл III Дэвід Вунагі Манасэ Сагаварэ | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
142-я ў свеце 28 450 км² 3,2 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць |
478 000 чал. 17 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$840 млн $1522[1] | ||||
Валюта | Долар Саламонавых Астравоў (SBD) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sb | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SB | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SLB | ||||
Код МАК | SOL | ||||
Тэлефонны код | +677 | ||||
Часавыя паясы | +11 |
Саламонавы Астравы — дзяржава ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, у Меланезіі. Займае вялікую частку аднайменнага архіпелага, а таксама некаторыя іншыя астраўныя групы. Складаецца з 992 астравоў, агульная плошча якіх — 28 тыс. км². Сталіца — Ханіяра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Саламонавы астравоў заселены ў II-м тысячагоддзі да н.э. продкамі меланезійцаў. Адкрыты ў 1568 г. іспанскім мараплаўцам А.Менданьям дэ Нейра, зноў у 1767 г. англійскім капітанам Ф.Картэрэтам. У XIX ст. насельніцтва Саламонвых астравоў моцна пацярпела ад еўрапейскіх гандляроў рабамі, якія вывезлі многіх іх жыхароў для працы на плантацыях Аўстраліі і астравах Ціхага акіяна. З 1893—1900 гг. большая частка Саламонавых астравоў — пратэктарат Вялікабрытаніі. У Другую сусветную вайну акупіраваны Японіяй, у 1942—1943 гг. на востраве Гуадалканал і на моры вакол яго адбылася адна з найбольшых бітваў паміж японскімі і амерыканскімі войскамі і флатамі. У 1960 г. прынята Канстытуцыя, паводле якой створаны заканадаўчы і выканаўчы саветы. Новая Канстытуцыя 1976 г. дала астравам унутранае самакіраванне. 7 ліпеня 1978 г. абвешчанав незалежнасць Саламонавых астравоў. Вострай праблемай краіны застаюцца этнічныя супярэчнасці. У маі 2000 г. у сталіцы Саламонавых астравоў адбыліся буйныя сутыкненні на этнічнай глебе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва — 610.000 (ацэнка на ліпень 2010). Гадавы прырост насельніцтва — 2,3 %. Нараджальнасць — 26,9 на 1000 (фертыльнасць — 3,4 нараджэнняў на жанчыну). Смяротнасць — 3,7 на 1000. Сярэдняя працягласць жыцця — 71 год у мужчын, 76 гадоў у жанчын. Этнічны склад: меланезійцы — 94,5 %, палінезійцы — 3 %, мікранезійцы — 1,2 %, іншыя — 1,3 % (па перапісу 1999 года).
Мовы: англійская (афіцыйная) — ёй валодаюць 1-2 % насельніцтва, у якасці мовы ўсеагульных зносін выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей меланезійскага піджына — піджын Саламонавых астравоў (неа-саламонік, саламонскі піджын), на самай справе з’яўляецца крэольскай мовай. Усяго ў краіне 120 мясцовых моў.
Рэлігіі: царква Меланезіі — 32,8 %, каталікі — 19 %, евангелісты паўднёвых мораў — 17 %, адвентысты сёмага дня — 11,2 %, адзіная царква — 10,3 %, царква хрысціянскага таварыства — 2,4 %, іншыя хрысціяне — 4,4 %, іншыя — 2,4 % (па перапісу 1999 года).
Дадзеных аб узроўні пісьменнасці насельніцтва Саламонавых Астравоў — няма. Гарадское насельніцтва — 18 %.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саламонавы Астравы