Сяржант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяржант
Пагоны Сяржанта.png
Краіна Беларусь
Старэйшае званне Старшы сяржант
Малодшае званне Малодшы сяржант
Пагон старшага ўнтэрафіцэра Рускай Імператарскай Арміі

Сяржа́нтвоінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацвержданае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г.
  • Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001г.