Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка
Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка | |
---|---|
Квітка-Аснаўяненка на паштовай марцы Украіны, 2003 | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, драматург, празаік, літаратурны крытык |
Дата нараджэння | 1778 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1843 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Fedir Kvitka[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка (укр.: Григо́рій Фе́дорович Кві́тка-Основ'я́ненко; 29 лістапада 1778-20 жніўня 1843) — украінскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1778 годзе ў вёсцы Аснова, пад Харкавам, і амаль усё сваё жыццё правёў у Харкаве.
З малых гадоў быў хваравіты і да 6 гадоў сляпы. Адукацыю атрымаў хатнюю. Нядоўга лічыўся на ваеннай службе. Ён паступіў у 23 гады ў падгародны Куражскі манастыр і прабыў у ім каля 4-х гадоў; па вяртанні з манастыра вёў паўманашскі лад жыцця, пакуль не захапіўся грамадскай дзейнасцю і тэатрам.
Адкрыццё Харкаўскага ўніверсітэта ў 1805 годзе ўнесла вялікае ажыўленне ў жыццё мясцовага грамадства. У 1812 годзе ў Харкаве ўзнік пастаянны тэатр, і Квітка прыняў у ім актыўны ўдзел у якасці акцёра, драматурга і потым гісторыка гэтага тэатра. У тым жа годзе па ініцыятыве Квіткі ўзнікла дабрачыннае таварыства.
З 1816 па 1821 гады ў Харкаве выходзіў «Украінскі веснік» — першы Харкаўскі часопіс, пад рэдакцыяй Квіткі, Філамафіцкага і Ганорскага. Тады ж Квітка друкуе ва «Украінскім весніку» і ў «Весніку Еўропы» невялікія апавяданні і вершы; але ўсё напісанае ім у гэты час слабое і пасля не перавыдаваліся. Несумнеўная літаратурная здольнасць Квіткі праявілася толькі ў пачатку 1830-х гадоў, пераважна ў аповесцях на ўкраінскай мове: «Канатопскай вядзьмарцы», «Марусі», «Ад Тобі і скарб», «Козир-дивка» і г.д. Акрамя таго, ён напісаў шэраг аповесцяў і гістарычных апавяданняў на рускай мове, з якіх найбольш буйны — гісторыка-бытавы раман «Пан Халяўскі».
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Збірання творів. Т.1-7, Киïв, 1978—1981
Зноскі
- ↑ http://iht.univ.kiev.ua/library/ks/1893/pdf/kievskaya-starina-1893-8-B-(9116-9150).pdf
- ↑ Квитка, Григорий Феодорович // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 589–597.
- ↑ Зубков С. Д. Квитка-Основьяненко // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.217
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка на Вікісховішчы |
- Г. Ф. Квітка: біябібліяграфічны нарыс (руск.)
- Творы Квітка-Аснаўяненка ў аўдыабібліятэцы litplayer Архівавана 20 жніўня 2011. (укр.)