Перайсці да зместу

Рычард Грант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Грант
англ.: Richard E. Grant
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, аўтар дзённіка, палеантолаг, тэатральны акцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлеакцёр, акцёр
Дата нараджэння 5 мая 1957(1957-05-05)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Joan Washington[d]
Дзеці Olivia Grant[d]
Альма-матар
Сайт richard-e-grant.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Э. Грант (англ.: Richard E. Grant, пры нараджэнні Рычард Грант Эстэрхёйсен (англ.: Richard Grant Esterhuysen); нар. 5 мая 1957) — брытанскі акцёр свазілендскага паходжання, атрымаў вядомасць у Вялікабрытаніі пасля дэбюту ў камедыі «Уітн» і роляў у такіх фільмах, як «Чарнакніжнік», «Генры і Джун», «Дракула Брэма Стокера» і «Зорныя войны: Скайуокер. Узыходжанне».

Рычард Грант быў членам трупы кейптаўнскага Касмічнага тэатра, у 1982 годзе канчаткова перабраўся ў Лондан. У 2005 годзе зняў аўтабіяграфічны фільм пра сваё дзяцінства і бацькоў па ўласным сцэнары — "Вау-Вау", у галоўных ролях выступілі Гэбрыэл Бірн, Міранда Рычардсан, Эмілі Уотсан і Джулі Уолтэрс.

22 студзеня 2019 года Грант быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» за ролю ў фільме «Ці зможаце вы мне дараваць?».

Зноскі

  1. Richard E. Grant // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #121207749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.