Эсваціні
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «Мы — крэпасць (сваці Siyinqaba)» | |||||
Гімн: «Nkulunkulu Mnikati wetibusiso temaSwati» | |||||
Дата незалежнасці | 6 верасня 1968 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | англійская і сваці[d] | ||||
Сталіца | Мбабанэ (афіцыйная), Лабамба (каралеўская і парламенцкая) | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Эсваціні Прэм’ер-міністр |
Мсваці III Барнабас Сібусіса Дламіні | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
153-я ў свеце 17 363 км² 0,9 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
1 185 000[1] чал. (154-я) 68.2 чал./км² | ||||
ІРЧП | ▲ 0,536[2] (сярэдні) (140-ы) | ||||
Валюта | лілангені | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sz | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SZ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SWZ | ||||
Код МАК | SWZ | ||||
Тэлефонны код | +268 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Эсваціні, Каралеўства Эсваціні (свазі: Umbuso we Swatini, англ.: Kingdom of Eswatini) — невялікая краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Не мае выхаду да мора, мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Сталіца краіны — горад Мбабанэ. Гістарычная сталіца — горад Лабамба.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва краіны мае паходжанне ад племені свазі, якое засяляе гэтыя тэрыторыі. Каралеўства Свазіленд здабыло незалежнасць у 1968 годзе.
Гістарычную назву «Эсваціні» кароль Мсваці III агучваў у час прамовы на Генеральнай асамблеі ААН у 2017 годзе, у час саміту Афрыканскага саюза, а таксама на іншых міжнародных канферэнцыях. 19 красавіка 2018 года Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну, у т.л. з-за падабенства англійскіх назваў Свазіленда (англ.: Swaziland) і Швейцарыі (англ.: Switzerland). Дзяржава вярнулася да гістарычнай назвы — Каралеўства Эсваціні (англ.: Kingdom of eSwatini), што ў перакладзе з мясцовай мовы сваці азначае «Зямля свазі». Заява аб перайменаванні прагучала ў час святочнай цырымоніі з 50-годдзя незалежнасці[4].
Геаграфія Эсваціні[правіць | правіць зыходнік]
Эсваціні прадастаўляе вялікая разнастайнасць прыродных ландшафтаў, ад горных тэрыторый уздоўж мяжы з Мазамбікам да саван на ўсходзе і вільготных лясоў на паўночным захадзе. Ландшафт ўяўляе сабой плато: Высокі Вельд на захадзе (вышыня 1050-1850 м), Сярэдні Вельд (450-600 м) і Нізкі Вельд (150-300 м). Нізкі Вельд абрамлены на ўсходзе гарамі Лебомбо вышынёй 450-825 м з вяршыняй Эмлембе (1862 м). Густая рачная сетка ўтварае басейны чатырох паўнаводныя рэк, што цякуць у Індыйскі акіян: коматы, Умбелузи, Усуту і Нгвавума.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У І тысячагоддзі на тэрыторыю сучаснага Эсваціні прыбылі бушмены. У VII ст. яны былі выцесненыя народам банту. У XVI ст. тут была створаная племянная дзяржава народу свазі. Гэтая краіна ваявала за незалежнасць з бурамі, а потым з брытанцамі.
У 1894 г. тэрыторыя Эсваціні ўвайшла ў склад брытанскага пратэктарату Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1903 г. Вялікабрытаніяй былі анексаваныя бурскія рэспублікі разам з Эсваціні.
У 1929 г. ўзнікла першая эсвацінская палітычная арганізацыя, мэтай дзейнасці якой было атрыманне незалежнасці краіны. Мэта была дасягнутая ў 1968 г.
У 1973 г. кароль прыпыніў дзейнасць канстытуцыі, забараніў дзейнасць палітычных партый і распусціў парламент. У 1978 г. была прынятая канстытуцыя, якая ўсталёўвала ў краіне абсалютную манархію.
Пасля смерці караля Сабхуза II у 1982 г., уладу атрымала каралева Дзелівэ. Але каралеўская сям’я не згадзілася з гэтым, развязаўшы грамадзянскую вайну.
Сітуацыя стабілізавалася ў 1986 г., калі каралём стаў Мсваці III. З 1989 г. распачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. У 1992 г. кароль згадзіўся ўнесці папраўкі ў канстытуцыю, была змененая сістэма выбараў. У 1993 г. адбыліся першыя з 1973 г. шматпартыйныя выбары. У 2001 г. былі спробы вярнуць былую канстытуцыю, аднак яны былі няўдалымі. Два гады пазней зноў прайшлі выбары, у якіх перамогу атрымаў Народны Рух Імбакодва, які ў 2005 г. забараніў дзейнасць іншых партый.
Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Каралеўства Эсваціні — унітарная абсалютная манархія. Дзеючая Канстытуцыя Эсваціні была прынята 13 кастрычніка 1978 г. Глава дзяржавы — кароль, якому належыць вярхоўная заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Спадкаемцам прастола Эсваціні становіцца прынц, абраны членамі каралеўскай сям’і. У выпадку смерці караля ці непаўналецця спадкаемца краінай кіруе Ндловукаці (каралева-маці).
Часткова, заканадаўчую ўладу ажыццяўляе двухпалатны парламент, які складаецца з Палаты сходу (65 дэпутатаў) і Сената (30 дэпутатаў). Парламент выконвае функцыі дарадчага органа пры каралі, бо ён не прымае, а толькі абмяркоўвае ўнесеныя урадам законапраекты. Акрамя таго, кароль мае права накладаць вета на рашэнні парламента. 10 членаў Палаты сходу прызначаюцца каралём, а 55 абіраюцца насельніцтвам на аснове складанай двухступенчатай схемы. Кандыдатаў для галасавання вылучаюць традыцыйныя мясцовыя саветы, якія складаюцца з правадыроў. 20 членаў Сената прызначаюцца каралём, а 10 абіраюцца Палатай сходу. Тэрмін паўнамоцтваў абедзвюх палат парламента — 5 гадоў.
Часткова, выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад і прэм’ер-міністр, якога прызначае кароль з ліку дэпутатаў Палаты сходу.
Усе дзяржаўныя рашэнні прымае кароль пасля іх абмеркавання ў Лібандле (Нацыянальны савет, членамі якога з’яўляюцца прадстаўнікі прыдворнай шляхты, кароль і Ндловукаці) і Лікако (вузкае кола найбольш давераных членаў каралеўскай сям’і).
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Эсваціні дзейнічае Паўднёваафрыканскі каледж міжнароднай супольнасці.
Зноскі
- ↑ Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009) (PDF). World Population Prospects, Table A.1. 2008 revision. United Nations. http://www.un.org/esa/population/publications/wpp2008/wpp2008_text_tables.pdf. Retrieved on 2009-03-12.
- ↑ Human Development Report 2013(недаступная спасылка). United Nations Development Programme (14 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 14 сакавіка 2013.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
- ↑ blr.belta.by
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Свазіленд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 245—246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эсваціні