Рэбека Масіка Кацува
Рэбека Масіка Кацува | |
---|---|
Род дзейнасці | праваабаронца, актывіст, актывіст за права жанчын |
Дата нараджэння | 26 мая 1966 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 2016[1] (49 гадоў) |
Грамадзянства | ДР Конга |
Дзеці | 2 біялагічныя дачкі, 18 усыноўленых дзяцей |
Узнагароды і прэміі |
Ginetta Sagan Award[d] (2010) |
Рэбека Масіка Кацува (фр.: Rebecca Masika Katsuva; 26 мая 1966 — 2 лютага 2016) — кангалезская актывістка і праваабаронца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Паўднёвым Ківу. Ажанілася з Боска Кацува. У шлюбе нарадзіліся дзве дачкі[2].
У 1999 годзе, падчас Другой кангалезскай вайны, у дом сям’і ўварваліся невядомыя нападнікі. Яны забілі Боска, згвалтавалі Рэбеку і яе дачок, якім тады было 9 і 13 гадоў[2]. Дзяўчынкі ў выніку зацяжарылі. Ад Кацувы адракліся сваякі забітага мужа, а таму яна разам з дзяцьмі пакінула свой дом[3].
У тым жа годзе Кацува заснавала цэнтр навучання, таксама вядомы як дом праслухоўвання. У 2002 годзе цэнтр пераназваны ў Association des Personnes Desherites Unies pour le Development (APDUD). Ён служыў прытулкам для жанчын, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту. Пры жыцці актывісткі створана сетка з амаль 50 дамоў[3]. За першыя 10 гадоў цэнтр прыняў больш чым 6000 ахвяр[4]. Сама яна ўсынавіла 18 дзяцей, народжаных пасля згвалтаванняў[3].
У наступным жанчыну яшчэ чатыры разы згвалтавалі салдаты і апалчэнцы. У апошні раз, у студзені 2009 года, гэта былі былыя паўстанцы, нядаўна інтэграваныя ў кангалезскую армію. Як заявілі баевікі, Кацува абвінаваціла іх у нападзе на жанчын, і яны варашылі пакараць яе[3].
Памерла ва ўзросце 49 гадоў ад ускладненняў, звязаных з малярыяй[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Джанеты Саган (2010)[2]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.theguardian.com/world/2016/feb/09/rebecca-masika-katsuva-obituary
- ↑ а б в Rebecca Masika Katsuva obituary
- ↑ а б в г Amnesty International Presents Its 2010 Ginetta Sagan Award to Congolese Woman Fighting the War-Fueled Epidemic of Sexual Assault(недаступная спасылка). amnestyusa.org/. Amnesty International. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 23 November 2014.
- ↑ Lloyd-Davies, Fiona (31 August 2011). "Surviving against all odds". Al Jazeera. Праверана 23 November 2014.
- ↑ Dispatches: Remembering Masika, One of Congo’s Heroes (англ.). Human Rights Watch (5 лютага 2016). Праверана 2 мая 2023.