Сексуальны гвалт падчас Кангалезскіх войн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сустрэча ахвяр згвалтаванняў, якія праходзілі праграму USAID па рэінтэграцыі.

У час Першай і Другой кангалезскіх войн, а таксама ў ходзе наступных падзей (Ітурыйскі канфлікт, Канфлікт у Ківу) фіксаваліся шматлікія выпадкі згвалтаванняў[1]:74. Узрост ахвяр сексуальнага гвалту вагаецца ад пяці да васьмідзесяці гадоў[2]:188. У злачынствах заўважаны байцы груповак «Май-май», «Гасподняя армія супраціўлення», «Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды», «Нацыянальны кангрэс народнай абароны». З 2009 года адзначаецца павялічэнне інцыдэнтаў з удзелам вайскоўцаў УС ДРК[3]:96.

Агульная колькасць згвалтаваных, паводле данных ААН на 2008 год, дасягнула 200 000[3]:98. У артыкуле American Journal of Public Health даецца лічба ў 2 млн да 2011 года[4]:1060-1067. Большая частка ахвяр — жанчыны і дзяўчынкі, але зафіксаваны таксама выпадкі згвалтаванняў хлопчыкаў і мужчын[3]:99-100. Human Rights Watch паведаміла, што злачынствы здзяйсняліся з выключнай жорсткасцю. Так, напрыклад, сем’і ахвяр вымушалі глядзець на працэс згвалтавання. Многія пацярпелыя пасля скардзіліся на праблемы са здароўем: 87 % паведамілі аб вылучэннях з похвы, а 79 % — пра болі ў ніжняй частцы жывата, 41 % — аб выдзяленні фекаліяў і мачы з похвы. Мелі месца і псіхалагічныя траўмы, у тым ліку начныя кашмары і бессань (77 %). 91 працэнт ахвяр заяўлялі, што жылі ў страху і саромеліся з-за згвалтаванняў[2]:188.

У сувязі з маштабам сексуальнага гвалту ў ходзе баявых дзеянняў, ААН назвала ДР Конга «цэнтрам выкарыстання згвалтаванняў у якасці зброі вайны»[5].

Для падтрымкі ахвяр сексуальных злачынстваў у краіне дзейнічае арганізацыя «Association des Personnes Desherites Unies pour le Development» (APDUD). Яе заснавальніца Рэбека Масіка Кацува сама некалькі разоў была згвалтавана. Намаганнямі жанчыны была створана сетка з амаль 50 дамоў-прытулкаў[6]. За першыя 1999—2009 гады цэнтр Кацувы прыняў больш чым 6000 ахвяр[7].

У 2013 годзе пачаўся масавы суд над 39 салдатамі кангалезскай арміі. Вайскоўцаў абвінавацілі ў згвалтаванні 102 жанчын і 33 дзяўчынак у пасёлку Мінова падчас вайны ў Ківу. Двум вынесены прысуд, астатнія вызвалены[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Von Joeden-Forgey, Elisa (2010). "Gender and Genocide". In Donald Bloxham, A. Dirk Moses (рэд.). The Oxford Handbook of Genocide Studies. Oxford University Press. pp. 61–80. ISBN 978-0199232116.
  2. а б Leaning, Jennifer; Bartels, Susan; Mowafi, Hani (2009). "Sexual Violence during War and Forced Migration". In Susan Forbes Martin; John Tirman (рэд-ры). Women, Migration, and Conflict: Breaking a Deadly Cycle. Springer. pp. 173–199. ISBN 978-9048128242.
  3. а б в Drumond, Paula (2011). "Invisible Males: The Congolese Genocide". In Adam Jones (рэд.). New Directions in Genocide Research. Routledge. ISBN 978-0415495974.
  4. Peterman, Amber; Palermo, Tia; Bredenkamp, Caryn (2011). "Estimates and Determinants of Sexual Violence Against Women in the Democratic Republic of Congo". American Journal of Public Health. 101 (6): 1060–1067. doi:10.2105/AJPH.2010.300070. PMC 3093289. PMID 21566049.
  5. Adetunji, Jo (12 May 2011). "Forty-eight women raped every hour in Congo, study finds". The Guardian. Праверана 13 March 2014.
  6. Amnesty International Presents Its 2010 Ginetta Sagan Award to Congolese Woman Fighting the War-Fueled Epidemic of Sexual Assault(недаступная спасылка). amnestyusa.org/. Amnesty International. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 23 November 2014.
  7. Lloyd-Davies, Fiona (31 August 2011). "Surviving against all odds". Al Jazeera. Праверана 23 November 2014.
  8. "DR Congo rape trial: Many soldiers cleared, two guilty". BBC. 5 May 2014. Праверана 15 June 2014.