Перайсці да зместу

Рэвалюцыйнае лета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэвалюцыйнае лета (англ.: Revolution Summer) — грамадскі рух на хардкор-панк-сцэне Вашынгтона, акруга Калумбія, які адбыўся летам 1985 года.

З канца 1970-х гадоў да пачатку 1980-х гадоў у Вашынгтоне, акруга Калумбія, была квітнеючая хардкор-панк-супольнасць. Нядоўгая па часе сцэна з’яўляецца адной з самых уплывовых у Злучаных Штатах. Гурт «Bad Brains» былі раннім уплывам на хуткастны хардкор-панк, а «Straight edge» ўвасобіўся ў выніку ў «Minor Threat». Да 1984 года сцэна была ахопленая гвалтам, скінхэды прыходзілі на хардкор-панк-канцэрты ў акрузе Калумбія, каб біцца. Шоу перарасталі ў вандалізм.[1]

Згуртаваная супольнасць вакол «Dischord Records», якая дапамагла стварыць сцэну, вырашыла пакінуць яе і стварыць новую альтэрнатыўную музычную сцэну ў горадзе. Гэтая сцэна павінна была быць больш дасведчанай на тэму сэксізма традыцыйнай панк-сцэны, ахопліваць правы жывёл і вегетарыянства, а таксама супрацьстаяць мошынгу і гвалту на канцэртах.

Зноскі

  1. 13 Essential DC Hardcore Albums. Sterogum (17 кастрычніка 2012). Праверана 3 June 2021.