Рэвень
Рэвень | |||||||||||||
Rheum rhaponticum | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Rheum L. (1753) | |||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||
|
Рэвень (Rheum) — род кветкавых раслін сямейства драсёнавых. Налічваецца каля 50 відаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травы з мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, полае, голае, вышынёй 50—250 см. Прыкаранёвае лісце буйное, сакаўное, доўгачаранковае, утварае разетку, сцябловае — чаргаванае, дробнае, яйцападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, жоўтыя, ружовыя, чырванаватыя ў коласападобным ці мяцёлчатым суквецці. Плод — трохгранны арэшак.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Азіі (2 віды на поўдні Еўропы). Трапляюцца па камяністых схілах.
У культуры вырошчваюць пераважна рэвень чаранковы (Rheum rhaponticum) і рэвень хвалісты (Rheum undulatum).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Харчовыя, лекавыя, дубільныя расліны. Выкарыстоўваюць як прыправу.
Маладое лісце і чаранкі маюць у сабе вітамін C, да 2,5 % цукру, каля 3,5 % арганічных кіслот, мінеральныя солі. З іх гатуюць супы, кампоты, варэнне, мармелад, цукаты, сок, віно, начынку для пірагоў, выкарыстоўваюць у рыбнай прамысловасці.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. М. Прохараў. Рэвень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).