Рэгуларэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэгуларэс
Краіна
Падпарадкаванне Іспанія
Уваходзіць у Сухапутныя войскі Іспаніі[d]
Тып воінскае фарміраванне, вайсковае фарміраванне высокага ўзроўню[d], volunteer military[d], elite unit[d] і від узброеных сіл
Складаецца з
Дыслакацыя
Удзел у

Рэгуларэс (ісп.: Regulares), поўная назва Рэгулярныя тубыльныя сілы (ісп.: Fuerzas Regulares Indígenas) — элітнае падраздзяленне Узброеных Сіл Іспаніі. У цяперашні час базуецца на іспанскім баку Міжземнамор’я ўздоўж ўзбярэжжа Марока, на астравах і ў іспанскіх уладаннях на поўначы Афрыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Корпус «Рэгуларэс» быў створаны ў 1911 годзе па загадзе генерала Дамаса Берэнгуэра Фустэ. Задачай гэтых атрадаў лёгкай пяхоты, байцы якіх былі добра знаёмы з умовамі вайны ў Паўночным Марока, была барацьба з берберскімі атрадамі падчас Рыфскай вайны. Салдаты ў гэты корпус рэкрутаваліся з жыхароў Паўночнага Марока. Акрамя Рыфскай вайны, «Рэгуларэс» прымалі ўдзел у падаўленні паўстання іспанскіх гарнякоў у Астурыі ў 1934 годзе і на баку франкістаў у грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў. Сам Франсіска Франка служыў з 1913 па 1920 год у атрадах «Рэгуларэс».

Пасля прадастаўлення Марока незалежнасці ў 1956 годзе 8 палкоў («Grupos») «Рэгуларэс» былі расфармаваны. У цяперашні час захаваны толькі два палка. Вайскоўцаў вярбуюць з жыхароў іспанскіх эксклаваў Сеута і Мелілья.

«Рэгуларэс» у цяперашні час часта прымаюць удзел у міратворчых місіях (у тым ліку ААН) у розных рэгіёнах свету.

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

«Рэгуларэс» — як і раней — традыцыйна падпадзяляюцца на палкі (Grupos) і батальёны (Tabores). Гэта:

  • Grupo de Regulares de Melilla nº 52 (размешчаны ў Мелільі, на востраве Гамера, Альхусемасе і астравах Шафарынас)
    • Tabor Alhucemas I
    • Tabor Rif II
  • Grupo de Regulares de Ceuta nº 54 (размешчаны ў Сеуце)
    • Tabor motorizado Tetuan II
      • Супрацьтанкавы батальён

Уніформа[правіць | правіць зыходнік]

«Рэгулярэс» носяць форму колеру хакі з белым каўняром-буркай (т. зв. «альквісель» (Alquicel)), з чырвонай перавяззю і чырвоную феску на галовах. Дзякуючы каларытнай уніформе ва ўсходнім стылі і іх традыцыйнаму запаволенаму маршаваму кроку (60 крокаў у хвіліну) шэсця «Рэгулярэс» з’яўляюцца ўпрыгожваннем парадаў і іншых урачыстасцяў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]