Рэпербан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
На вуліцы Рэпербан

Рэпербан (ням.: Reeperbahn) — знакамітая вуліца ў Гамбургу, у раёне Санкт-Паўлі. Цэнтр начнога жыцця Гамбурга, квартал чырвоных ліхтароў. Немцы таксама называюць яе die sündige Meile (грахоўная міля).

На вуліцы знаходзяцца рэстараны, начныя клубы, кафэ, дыскатэкі і бары. Ёсць таксама секс-шопы, стрып-клубы, публічныя дамы, секс музеі і т. п.

Самай вядомай славутасцю вуліцы з'яўляецца Davidwache, паліцэйскі ўчастак, размешчаны на паўднёвым баку Рэпербана. Вулічная прастытуцыя тут з'яўляецца легальнай ў пэўны час сутак.

На Репербане ёсць ўчасткі, куды забаронены ўваход дзецям і жанчынам.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]