Секс-шоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітрына сек-шопа ў Токіа

Секс-шоп (ад англ.: Sex shop — крама для секса) крама, якая ажыццяўляе гандаль таварамі інтымнага прызначэння, напрыклад, секс-цацкі. Падобныя тавары служаць для надання разнастайнасці палавога жыцця сексуальных партнёраў, альбо для занятку мастурбацыяй. У некаторых выпадках гэтыя тавары могуць служыць іншым мэтам (напрыклад, медыцынскім). Таксама ў ім можна купіць прэзерватыў, інтымныя змазкі, любрыканты, кнігі эратычнага ўтрымання, эратычнае кіно.

Часцей за ўсё падобныя крамы хаваюцца за шыльдай «Інтым крама», «Крама для дарослых», альбо жа проста «секс-шоп». Таксама вельмі распаўсюджаныя анлайнавыя секс-шопы, прадавалыя тавар у рэжыме анлайн, праз інтэрнэт.

У сапраўдны момант у Беларусі няма выразна сфармуляваных артыкулаў заканадаўства, якія бы рэгулявалі дзейнасць падобных крам.

Першы ў свеце секс-шоп быў адчынены ў горадзе Фленсбург, Германія ў 1962 годзе, адчынены ён быў жанчынай Беатэ Ротэрмунд (Beate Uhse-Rotermund) кампанія Beate Uhse AG.