Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі
Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі | |
---|---|
Заснаваны | 1993 |
Краіна | |
Сайт | ripo.unibel.by |
Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі — адукацыйная ўстанова інтэграванага тыпу з функцыямі навуковага, метадычнага і кадравага забяспячэння сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адрас: Мінск, вул. Карла Лібкнехта, 32.
Штогод каля 4 тыс. чалавек з’яўляюцца слухачамі курсаў перападрыхтоўкі і павышэння адукацыі, да 500 праходзяць курсы падрыхтоўкі на камерцыйнай аснове, да 400 чалавек здзяйсняе перападрыхтоўку па накіраванні гарадской службы занятасці. У аспірантуры займаецца 70 чалавек.
Станам на 2010 год у каледжах РІПА навучаюцца 3700 чалавек. Падрыхтоўка ў прафесійна-тэхнічным каледжы вядзецца па 3 спецыяльнасцях. У індустрыяльна-педагагічным каледжы па 5 спецыяльнасцях і забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Перападрыхтоўка на курсах павышэння кваліфікацыі для педагагічных кадраў сістэмы прафесійнай адукацыі вядзецца па 7 спецыяльнасцях, камерцыйная курсавая сетка прапануе магчымасці для навучання па 15 кірунках.
Штогод супрацоўнікамі РІПА ажыццяўляецца каля 20 навукова-даследчых праектаў, выдаецца звыш 100 найменняў вучэбных, вучэбна-метадычных, навуковых і іншых выданняў.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Адным з кірункаў дзейнасці інстытута з’яўляецца развіццё спорту сярод студэнтаў. Футбольная каманда «Працоўныя рэзервы-РІПА», якая знаходзілася на балансе РІПА, у 2002 годзе была зліта з прафесійнай футбольнай камандай Мінскага трактарнага завода «Трактар» пад новай назвай МТЗ-РІПА. У сезоне 2005 года каманда заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі і ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку УЕФА.