Перайсці да зместу

Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Тромсё)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі
69°39′06″ пн. ш. 18°57′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Нарвегія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Territorial Prelature of Tromsø[d]
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 1861
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі (нарв.: Vår Frue kirke) — каталіцкі храм, знаходзіцца ў горадзе Тромсё, Нарвегія. Царква з’яўляецца кафедральным саборам тэрытарыяльнай прэлатуры Тромсё. Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Тромсе з’яўляецца самым паўночным каталіцкім саборам у свеце.

Будаўніцтва царквы Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Тромсё было скончана ў 1861 годзе. Царква пабудавана ў неагатычным стылі. Унутраны інтэр’ер царквы з часу пабудовы некалькі разоў мяняўся.

Узімку 1944—1945 гг. царква выкарыстоўвалася для размяшчэння бежанцаў з Фінмарка. 14 мая 1969 года царква пацярпела ад пажару, які здарыўся ў горадзе. У 1967 годзе ў храме размяшчалася каталіцкая школа. У чэрвені 1989 сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі наведаў Рымскі Папа Ян Павел II, які наведваў Нарвегію з пастырскім візітам.

У цяперашні час парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Тромсё аб’ядноўвае каля 500 вернікаў розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Тромсё, сярод якіх большасць складаюць нарвежцы, палякі і філіпінцы.