Садоўнік
Садоўнік | |
---|---|
Адпавядае дзейнасці | садаводства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Садоўнік — спецыяліст па доглядзе саду або любога аб’екта з азеляненнем.
Садоўнікам можа быць як чалавек, які займаецца аматарскім хатнім садоўніцтвам (садавод), так і прафесіянал, які мае прысвоеную яму дзяржаўную кваліфікацыю садоўніка або працоўнага зяленай гаспадаркі.
У якасці прафесіянала садоўнік можа працаваць у прыватным сядзібным садзе, у гарадскіх садах і парках, у арганізацыях, якія займаюцца ландшафтным дызайнам, гадавальніках, аранжарэях.
Садоўнік павінен валодаць ведамі ў такіх навуках, як кветкаводства, аграномія, глебазнаўства, батаніка, дэндралогія. Прафесійны садоўнік павінен таксама валодаць навыкамі ландшафтнага дызайнера.
Садоўнік павінен выконваць наступныя работы па доглядзе саду — праполка, паліў, падкормка раслін угнаеннямі, абразанне і стрыжка дэкаратыўных і пладовых раслін, стварэнне дэкаратыўных кампазіцый, кветнікаў і інш.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Управляющий по саду» (Статья в газете «Биржа труда») Архівавана 27 красавіка 2017.