Перайсці да зместу

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны 1930[1]
Студэнты 12 500[2]
Краіна
Размяшчэнне
Сайт unecon.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў Санкт-Пецярбургу, адзін з буйнейшых навучальных і навуковых цэнтраў Расіі. З’яўляецца адным з лідараў класічнай эканамічнай адукацыі ў Расіі.

Сучасны ўніверсітэт створаны ў выніку аб’яднання Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў (ФІНЭКа), Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інжынерна-эканамічнага ўніверсітэта (ІНЖЭКОНа) і Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта сэрвісу і эканомікі (СПбГУСЭ).

Гісторыя вучылішча бярэ свой пачатак з прыватных рахункаводчаскіх курсаў М. В. Пабядзінскага, створаных у 1897 годзе.

1906 год становіцца знамянальным у гісторыі вучылішча. Курсы набываюць статус вышэйшай навучальнай установы і новую назву — «Вышэйшыя камерцыйныя курсы М. В. Пабядзінскага». Гэты год і варта лічыць годам з’яўлення вучылішча як вышэйшай навучальнай установы. Для чытання лекцый на курсах запрашаюцца лепшыя выкладчыкі Політэхнічнага інстытута, Санкт-Пецярбургаскага ўніверсітэта і шэрагу іншых вышэйшых навучальных устаноў горада.

У 1917 годзе Вышэйшыя камерцыйныя курсы пераўтвараюцца ў Гандлёва-прамысловы інстытут М. В. Пабядзінскага. Савецкая ўлада нацыяналізавала гэту прыватную навучальную ўстанову. У 1919 годзе Гандлёва-прамысловы інстытут уваходзіць у склад Інстытута народнай гаспадаркі імя Фрыдрыха Энгельса.

26 чэрвеня 1930 года прамысловае аддзяленне было рэарганізавана ў Інстытут прамысловасці і працы. 21 жніўня 1930 года ён быў перайменаваны ў Ленінградскі інжынерна-эканамічны інстытут. У розныя гады ВНУ насіла імёны Фрыдрыха Энгельса, Вячаслава Молатава і Пальміра Тальяці.

Інстытут некалькі разоў узбуйняўся шляхам далучэння да яго іншых вышэйшых навучальных устаноў. Так, у 1934 годзе адбылося далученне Маскоўскага фінансава-эканамічнага інстытута, у 1940 годзе — Леніградскага вышэйшага фінансава-эканамічнага інстытута і Ленінградскай фінансавай акадэміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ВНУ была эвакуіравана ў Есентукі, затым — у Ташкент. Працу ў Ленінградзе інстытут аднавіў 1 верасня 1944 года. У 1954 годзе адбылося зліццё ВНУ з Ленінградскім планавым інстытутам. У 1963 годзе інстытуту было прысвоена імя М. А. Вазнясенскага.

23 верасня 1991 года пастановай Савета Міністраў РСФСР Леніградскі фінансава-эканамічны інстытут імя М. А. Вазнясенскага быў ператвораны ў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт эканомікі і фінансаў. У кастрычніку 1991 года рэктарам універсітэта стаў Леанід Сцяпанавіч Тарасевіч, у снежні 2006 года новым рэктарам быў абраны Ігар Анатольевіч Максімцаў; у снежні 2011 года ён быў пераабраны на новы тэрмін. У кастрычніку 2017 года ён зноў пераабраны рэктарам універсітэта тэрмінам на 5 гадоў.

1 жніўня 2012 года міністр адукацыі і навукі Расіі Дзмітрый Ліванаў падпісаў загад аб стварэнні Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта шляхам аб’яднання двух вядучых эканамічных ВНУ горада — ФІНЭКа і ІНЖЭКОНа. 29 снежня 2012 года быў падпісаны загад Міністэрства адукацыі і навукі Расіі аб далучэнні да яго Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта сэрвісу і эканомікі. Пасля рэалізацыі планаў па аб’яднанню ВНУ агульная колькасць студэнтаў універсітэта павялічылася да 60 тысяч чалавек, супрацоўнікаў — да 7 тысяч чалавек. Агульная колькасць прафесарска-выкладчыцкага складу — каля 4 тысяч чалавек.

Зноскі