Фрыдрых Энгельс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыдрых Энгельс
ням.: Friedrich Engels
Engels.jpg
Дата нараджэння 28 лістапада 1820(1820-11-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1895(1895-08-05)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька: Фрыдрых Энгельс[d]
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера філасофія
Альма-матар
Подпіс Подпіс
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Фрыдрых Энгельс на Вікісховішчы

Фрыдрых Энгельс (ням.: Friedrich Engels; 28 лістапада 1820, Бармэн, цяпер раён Вуперталя, Германія — 5 жніўня 1895, Лондан) — нямецкі філосаф і эканаміст.

Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці «Саюза камуністаў», разам з К. Марксам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1848). У 1848—1849 К. Маркс і Ф. Энгельс выдавалі ў Кёльне «Новую Рэйнскую газету», у 1849 Фрыдрых Энгельс удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні. З 1849 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у гандлёвай канторы. З'яўляўся адным з кіраўнікоў 1-га Інтэрнацыянала, пасля смерці Маркса быў дарадцам еўрапейскіх сацыялістаў.

Асноўныя працы: «Становішча рабочага класа ў Англіі» (1845), «Анты-Дзюрынг» (1878), «Паходжанне сям'і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (1884), «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі» (1886), «Дыялектыка прыроды» (1873—1882, апублікавана ў 1925).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Friedrich Engels // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Friedrich Engels // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Энгельс Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]