Сані Абача

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сані Абача
10-ы прэзідэнт Нігерыі[d]
17 лістапада 1993 — 8 чэрвеня 1998
Папярэднік Ernest Shonekan[d]
Пераемнік Абдусалам Абубакар
Chief of the Defence Staff[d]
жнівень 1990 — лістапад 1993
Папярэднік Domkat Bali[d]
Пераемнік Oladipo Diya[d]
Chief of Army Staff[d]
жнівень 1985 — жнівень 1990
Папярэднік Ibrahim Babangida[d]
Пераемнік Salihu Ibrahim[d]

Нараджэнне 20 верасня 1943(1943-09-20)[1][2][…]
Смерць 8 чэрвеня 1998(1998-06-08)[1][2][…] (54 гады)
Месца пахавання
Жонка Maryam Abacha[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сані Абача (20 верасня 1943, Кано — 8 чэрвеня 1998, Абуджа) — нігерыйскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант (званне прысвоена ў 1987 годзе).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў ваенную адукацыю ў Вялікабрытаніі і ЗША. У 1983 і 1985 гадах удзельнічаў у падрыхтоўцы ваенных пераваротаў. З 1990 года — міністр абароны, з 1992 года — віцэ-прэзідэнт Нігерыі. З 1993 года пасля арганізаванага ім перавароту стаў старшынёй Часовага кіруючага савета і Федэральнага выканаўчага савета.

Перыяд праўлення Абача быў адзначаны карупцыяй, ганеннямі на іншадумцаў (пакаранне Кена Саро-Вівы, смяротны прысуд Алусегуна Абасанджа, завочны судовы пераслед Воле Шаінкі) і серыяй знешнепалітычных няўдач. З-за шматлікіх парушэнняў правоў чалавека ЗША ўвялі супраць Нігерыі эканамічныя санкцыі, яе сяброўства ў Садружнасці нацый было прыпынена.

Зноскі

  1. а б Sani Abacha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sani Abacha // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.