Абуджа
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Абуджа (англ.: Abuja, ёруба: Abùjá) — горад у Нігерыі, сталіца краіны.
Насельніцтва горада 778,567 жыхароў (2006), насельніцтва агламерацыі — прыблізна 1,4 млн чалавек (2005).
Абуджа размешчана ў 800 км на поўнач ад ранейшай сталіцы. Рашэнне пра перанос сталіцы з Лагаса ў Абуджу прынята ў 1976 г. Пасля пятнаццаці гадоў планавання і рэканструкцыі гэта рашэнне было ажыццёўлена ў жыццё. Горад планавы, спраектаваны японскім архітэктарам Кэндзо Тангэ.
Абуджа знаходзіцца ў маляўнічай стэпавай даліне ў цэнтральнай частцы Нігерыі. Гэты раён адносна слаба развіты і этнічна нейтральны. Выбіраючы месца для новай сталіцы, улады імкнуліся стварыць горад, у якім не дамінавала б ніводная этнічная, сацыяльная ці рэлігійная група.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Абуджа была заснавана ў 1828 годзе Абу Джа, братам і пераемнікам кіраўніка дзяржавы Зарыя хаўсанскай дынастыі. Першапачаткова гэта быў умацаваны лагер, з часам пераўтвораны ў горад, названы па імені заснавальніка. У 1975 годзе прынята рашэнне пра перанос у гэты горад сталіцы дзяржавы.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Горад падзелены на шэсць раёнаў. У Цэнтральным размешчана рэзідэнцыя прэзідэнта.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абуджа
- Афіцыйны вэб-сайт Архівавана 9 мая 2006. (англ.)