Сатосі Кон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сатосі Кон
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1963(1963-10-12)
Сапара, Японія
Дата смерці 24 жніўня 2010(2010-08-24) (46 гадоў)
Токіа, Японія
Кірунак мангака, мультыплікатар

Сатосі Кон (яп.: 今 敏, Kon Satoshi; нар. 12 кастрычніка 1963 — 24 жніўня 2010) — стваральнік анімэ (японскіх мультфільмаў) і мангі. Найбольш вядомы дзякуючы сваім паўнаметражным работам «Ідэальны смутак» (1997), «Актрыса тысячагоддзя» (2001), «Такійскія хросныя» (2003) і «Папрыка» (2006). Ён памёр ад раку падстраўнікавай залозы 24 жніўня 2010 года[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сатосі Кон нарадзіўся 12 кастрычніка 1963 года. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Хакайда Кусіра Каро, дзе захацеў стаць мультыплікатарам.

Гэта памкненне рэалізавалася з публікацыяй яго дэбютнай мангі Toriko у 1984 годзе ў час вывучэння графічнага дызайну ў прыватным Мастацкім універсітэце Мусасіна ў Токіа[2]. Работа прыцягнула ўвагу стваральніка культавага анімэ Akira Кацухіра Атамы, які наняў Кона за асістэнта[3].

Напачатку 1990-х Сатосі Кон працаваў аніматарам, сцэнарыстам, мастаком па вёрстцы і дызайнерам фону на праектах Кацухіра Атамы і Мамору Осіі. Кон дэбютаваў як рэжысёр з пятым эпізодам OVA «Неймаверных прыгод ДжоДжо» (1993—1994)[4]. Для яго ён напісаў таксама сцэнар і раскадроўку.

Гэта работа спадабалася прадзюсеру Масао Марыяме, які прапанаваў Сатосі Кону ў якасці рэжысёра ўзначаліць працу над адаптацыяй раману «Ідэальны смутак» Ёсікадзу Такеуці. Кон быў незадаволены першым сцэнарыем, заснаваным на арыгінале, і папрасіў унесці ў яго змены[5], на што атрымаў дазвол ад аўтара арыгінальнага рамана. Паўнаметражны анімацыйны фільм "Ідэальны смутак» выйшаў ў 1997 годзе. Прэм’ера адбылася на фестывалі Fantasia Festival у канадскім Манрэалі, дзе стужка атрымала ўзнагароду за лепшы азіяцкі фільм [6][7].

У 2002 годзе адбылася прэм’ера другога фільма Кона «Актрыса тысячагоддзя». У цэнтры фільма — актрыса на пенсіі, якая таямнічым чынам сыходзіць з поля зроку грамадскасці на піку сваёй кар’еры.

У 2003 годзе на экранах з’яўляецца трэці паўнаметражны фільм Сатосі Кона «Такійскія хросныя». У цэнтры фільма — трыа бяздомных у Токіа, якія напярэдадні Калядаў знаходзяць дзіця і адпраўляюцца на пошукі яго бацькоў. Фільм засяроджаны на тэмах бяздомнасці з камедыйным адценнем.

У 2004 годзе выходзіць серыял «Агент параноі», у якім Кон працягвае вывучаць тэму змешвання рэальнасці і ўяўлення.

У 2006 годзе выходзіць апошні паўнаметражны фільм Сатосі Кона «Папрыка». Яго сюжэт прысвечаны новай форме псіхатэрапіі, якая выкарыстоўвае аналіз сноў для лячэння псіхічных хворых.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2010 года падчас працы над наступным фільмам Dreaming Machine у Сатосі Кона быў дыагнаставаны рак падстраўнікавай залозы ў тэрмінальнай стадыі. Рак хутка прагрэсаваў. 24 жніўня 2010 годзе Сатосі Кон памёр ва ўзросце 46 гадоў.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

  • Ідэальны смутак — (яп. パーフェクトブルー, Pāfekuto Burū), 1997
  • Актрыса тысячагоддзя — (яп. (千年女優, Sennen Joyū), 2001
  • Такійскія хросныя — (яп. (東京ゴッドファーザーズ, Tōkyō Goddofāzāzu), 2003
  • Агент параноі — (яп. 妄想代理人, Mōsō Dairinin), 2004 (тэлесерыял)
  • Папрыка — (яп. パプリカ, Papurika), 2006

Зноскі