Саўлюс Мікалюнас
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 мая 1984[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Літва | |||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саўлюс Мікалюнас (літ.: Saulius Mikoliūnas; нар. 2 мая 1984, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Літвы (2004—2022).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў прафесійныя футбольныя выступы ў клубе «Швіеса» з роднага Вільнюса ў 2002 годзе. У 2004 перайшоў у стан дзеючага чэмпіёна Літвы футбольнага клуба «Каўнас», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў усе ўнутраныя футбольныя трафеі Літвы.
На працягу 2005—2009 гадоў выступаў у Эдынбургу, дзе абараняў колеры мясцовага клуба «Хартс» у чэмпіянаце Шатландыі. За клуб з Эдынбурга правёў 125 матчаў, у якіх вызначыўся 12 разоў. Сыграў 102 матчы ў чэмпіянаце Шатландыі (11 галоў), 11 — у Кубку Шатландыі, 7 — у Кубку Лігі, 5 — у еўракубках (1 гол). Выйграў Кубак Шатландыі 2006 года.
Улетку 2009 года на правах свабоднага агента заключыў трохгадовы кантракт з кіеўскім «Арсеналам». Дэбют у Прэм’ер-лізе Украіны адбыўся 18 ліпеня 2009 года ў матчы супраць луганскай «Зары» (нічыя 0:0). Паступова Саўлюс стаў асноўным гульцом каманды і нават у 2012 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі выйсці ў еўракубкі.
У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Саўлюса, які ў якасці свабоднага агента, разам з партнёрамі па камандзе Аляксандрам Каўпаком і Сяргеем Сіманенкам, 21 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Севастопаль», які выступаў у Першай лізе. Разам з «Севастопалем» выйграў Першую лігу і потым гуляў у Прэм’ер-лізе. Узімку 2014 года, аднак, быў адхілены ад асноўнай каманды крымчан[3]. Фармальна заставаўся ў складзе клуба да лета, хоць трэніраваўся асобна і шукаў варыянты працягу кар’еры.
У жніўні 2014 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. Праз праблемы з дакументамі, аднак, змог дэбютаваць за салігорскі клуб толькі 20 верасня 2014 года, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Нафтана» і сваёй галявой перадачай дапамог салігорцам перамагчы 2:0.
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2015, згодна з новым рэгламентам, перастаў трапляць пад ліміт легіянераў у чэмпіянаце Беларусі, як ігрок нацыянальнай зборнай. У складзе салігорскага клуба здолеў замацавацца ў якасці асноўнага левага абаронцы.
У снежні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком вільнюскага «Жальгірыса»[6]. Выступаў за клуб на працягу васьмі гадоў, стаў капітанам каманды. У лістападзе 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры па заканчэнні сезона[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2004 года рэгулярна выступаў за нацыянальную зборную Літвы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Літвы (5): 2004, 2016, 2020, 2021, 2022
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (4): 2017, 2018, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка Літвы (6): 2004, 2016, 2016 (восень), 2018, 2021, 2022
- Уладальнік Суперкубка Літвы (5): 2004, 2016, 2017, 2020, 2023
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Шатландыі: 2005/06
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Шатландыі: 2008/09
- Уладальнік Кубка Шатландыі: 2006
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2012/13
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Saulius Mikoliūnas // FBref.com
- ↑ SAULIUS MIKOLIUNAS // Argentine Soccer Database
- ↑ Миколюнас покинет Севастополь (руск.)(недаступная спасылка). isport.ua (10 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016.
- ↑ Солигорский "Шахтер" заявил Войцеховски и Миколюнаса (руск.). football.by (12 жніўня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Миколюнас продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (10 снежня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Миколюнас перешел в «Жальгирис» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Бывший игрок "Шахтера" объявил о завершении карьеры (руск.). football.by (5 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Літвы
- Ігракі зборнай Літвы па футболе
- Ігракі ФК Вільнюс
- Ігракі ФК Каўнас
- Ігракі ФК Харт оф Мідлатыян
- Ігракі ФК Арсенал Кіеў
- Ігракі ФК Севастопаль
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс