Перайсці да зместу

Свабодны саюз венгерскіх пісьменнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Свабодны саюз венгерскіх пісьменнікаў (венг.: Magyar Írószövetség) — створаны ў 1945 у канцы Другой сусветнай вайны орган, які павінен быў абараняць і прадстаўляць інтарэсы венгерскіх пісьменнікаў. У 50-ых гадах свабодны саюз венгерскіх пісьменнікаў быў адной з асноўных арганізацый, якія выказвалі пратэст супраць савецкай улады[1], а пазней распалілі Венгерскае паўстанне 1956 года.

Пасля ўвядзення камуністычнага рэжыму ў Венгрыі саюз венгерскіх пісьменнікаў стаў інструментам распаўсюджвання сталінісцкай літаратуры і прапаганды. Быў створаны штотыднёвы часопіс "Літаратурная газета" (венг.: Irodalmi Újság), які прапагандаваў камуністычныя літаратурныя творы і культуру. Аднак у 1950-ыя гады саюз змяніў свой ідэалагічны напрамак супраць афіцыйнай ідэалогіі СССР. У верасні прайшоў чарговы з'езд венгерскіх пісьменнікаў. Адзін з членаў саюза венгерскіх пісьменнікаў — Дзьюла Хай — з'яўляецца сааўтарам наступных радкоў рэзалюцыі з'езду: "Мы, венгерскія пісьменнікі, незалежна ад нашых партыйных і філасофскіх пазіцый, заключаем паміж сабой свяшчэнны саюз у барацьбе за права гаварыць праўду". Выказванні такога тыпу падштурхнулі вялікую колькасць венграў адкрыта пайсці супраць камуністычнага рэжыму.

Зноскі

  1. Окороков А. В. Секретные войны Советского Союза: первая полная энциклопедия. — М.: ЭКСМО, 2008. — 736 с. — (Войны XX века). — 4 тыс, экз. — ISBN 978-5-699-27278-5.