Камунізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Камунізм
Hammer and sickle.svg

Камуні́зм (ад лацінскага commūnis — агульны) — грамадска-эканамічная фармацыя, якая заснаваная на грамадскай уласнасці на галоўныя сродкі вытворчасці.

З пункту гледжання тэарэтыкаў камунізму, гэтае вучэнне здольнае пераадолець узаемную адасобленасць працы і зрабіць магчымым свабоднае самаздзяйсненне чалавека ў матэрыяльнай і духоўнай вытворчасці. Канчатковай мэтаю камунізму з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця кожнага індывіда і ўсяго грамадства. Канцэпцыя камунізму найболей распрацавана ў марксізме.

Самі тэарэтыкі камунізму не могуць вывесці адзінае вызначэнне камунізму. Так, паводле Энгельса, камунізм — вучэнне пра ўмовы вызвалення пралетарыяту[1]. А паводле Маа Цзэдуна — суцэльная ідэалогія пралетарыяту і разам з тым новы грамадскі лад[2].

Гістарычнае развіццё камунізму[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя з гісторыкаў лічаць, што камунізм і камуністычнае вучэнне існавалі задоўга да прац Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Такім камунізмам быў першабытны, ці прымітыўны камунізм, калі агульнасць маёмасці была адзінай формай чалавечага грамадства.

Але асноўныя камуністычныя ідэі былі сфармуляваны у толькі ў ХVI ст. еўрапейскімі гуманістамі Томасам Морам і Тамаза Кампанела. Вялікі ўклад у фарміраванне ўтапічнага сацыялізму (увасабленне камуністычных ідэй таго часу) унесла праца Томаса Мора «Утопія».

У 1848 годзе, падчас «вясны народаў», нямецкімі філосафамі Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам была напісана праца «Маніфест камуністычнай партыі», у якой былі вызначаны асноўныя мэты, задачы і метады барацьбы зараджалых камуністычных арганізацый і партый. Менавіта дзякуючы маніфесту былі выведзеныя асноўныя тэзісы камунізму і асноўныя ідэалы камуніста. Таксама была заснавана новая палітычная плынь — марксізм. На марксізме, у далейшым, будавалася шмат камуністычных ідэалогій

У 1864 годзе быў створаны Першы інтэрнацыянал. Марксісты заснавалі сацыял-дэмакратычныя партыі, у якіх выдзелілася як радыкальны, рэвалюцыйны кірунак, так і умераны, рэфармісцкі. Ідэолагам апошняга стаў нямецкі сацыял-дэмакрат Э. Бернштэйн. У створаным ў 1889 годзе Другім Інтэрнацыянале да пачатку 1900-х гадоў пераважаў рэвалюцыйны пункт гледжання. На кангрэсах прымаліся рашэнні пра немагчымасць саюза з буржуазіяй, недапушчальнасці ўваходжання ў буржуазныя ўрады, пратэсты супраць мілітарызму і вайны і г.д. У далейшым, аднак, больш значную ролю ў Інтэрнацыянале сталі іграць рэфармісты.

У 1-й палове XX ст. з найбольш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі вылучыліся камуністычныя партыі.

У 1910-1920-я гады стварылася шмат розных леварадыкальных і камуністычных плыняў. Самым вядомымі былі марксізм-ленінізм і бальшавізм. Вядомасць сваю яны атрымалі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі.

У 1918 годзе было створана люксембургіянства, якое супрацьстаяла з аднаго боку сацыял-дэмакратыі, а з другога — бальшавізму. Яго заснавальнікам была нямецкая радыкальная сацыял-дэмакратка Роза Люксембург.

Першымі гадамі існавання першай камуністычнай краіны ў свеце — Савецкага Саюза — былі створаны новыя адгалінаванні марксізму-ленінізму. Напрыклад, левы камунізм, прыхільнікі якога абвінавачвалі Леніна ў скажэнні марксізму. На працягу каля 30-ці гадоў у СССР панавала ідэалогія сталінізму, апазіцыю якой складала трацкісцкая ідэалогія.

У 1956 годзе, пасля XX-га з'езду КПСС, сусветны камуністычны лагер перажыў раскол. Пасля выкрыцця сталінізму былі створаны такія ідэалогіі як мааізм, хаджаізм і чучхэ, які крытыкавалі Хрушчова і яго даклад на XX-м з'ездзе КПСС. У Заходняй Еўропе ж набіраў папулярнасць еўракамунізм, які таксама выступаў з крытыкай Савецкага Саюза і савецкага сацыялізму.

У 1991 годзе, з распадам СССР, камуністычныя ідэі сталі губляць папулярнасць. Большасць камуністычных партый адмовіліся ад непарламенцкіх спосабаў барацьбы і перайшлі на больш умераныя пазіцыі.

Віды камунізму[правіць | правіць зыходнік]

Прымітыўны камунізм[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Энгельса, самыя старажытныя чалавечыя супольнасці, якія існавалі да ўзнікнення класаў, можна назваць «прымітыўным камунізмам». Энгельс, аднак, лічыць, што сучасны, развіты камунізм можа з'явіцца толькі пасля таго, як гісторыя пройдзе праз усе астатнія грамадскія фармацыі, уключаючы рабаўладальніцкі лад, феадалізм, капіталізм і сацыялізм.

Утапічны камунізм[правіць | правіць зыходнік]

Класічнаю выяваю гэтага віду камунізму можа служыць праца Томаса Мора «Утопія» (1516), у якой малюецца ідылічная карціна прымітыўнага камунізму, якая супрацьпастаўляецца феадалізму. Да 1700 году афармляюцца новыя, болей развітыя версіі ўтапічнага камунізму, прадстаўленыя канцэпцыямі Сен-Сімона, Фур'е ды Оўэна.

Ваенны камунізм[правіць | правіць зыходнік]

Назва эканамічнай палітыкі ў 1918—1920 г., пад час Грамадзянскай вайны, на тэрыторыі кантраляванай бальшавікамі. Складаўся з шэрагу надзвычайных мер: нацыяналізацыі прамысловай вытворчасці, жорсткай цэнтралізацыі кіравання эканомікай, забароны прыватнага гандлю харчовымі і найбольш дыфіцытнымі таварамі (асабліва хлебам), карткавай сістэмы размеркавання тавараў, частковай адмены грошаў, харчразверсткі і г.д. Увядзенне палітыкі ваеннага камунізму часткова тлумачыцца цяжкасцямі, якія перажываў бальшавіцкі рэжым у Грамадзянскую вайну і пад час іншаземнай інтэрвенцыяй, але вялікі ўплыў мелі і ідэялагічныя перакананні кіраўніцтва бальшавікоў. Пад час існавання Літбела (зіма-лета 1919 г.) палітыка ваеннага камунізму суправаджалася асабліва жорсткімі формамі ў сельскай гаспадаркі. Улады адмаўляліся размяркоўваць памешчыцкія землі паміж сялянамі, спадзеючыся, што створаныя на іх камуны і арцелі паступова выціскнуць прыватную сялянскую гаспадарку. Усё гэта выклікала масавую незадаволенасць сярод сялян і часткі гарадскога насельніцтва.[3]

Таталітарны камунізм[правіць | правіць зыходнік]

Дастаткова ўмоўная назва рэальных практык камунізму (больш дакладна — сацыялізму), якія былі ажыццёўленыя ў XX стагоддзі. Гэты від камунізму характарызуецца палітычным дыктатам адной партыі і стратай працоўным класам магчымасці кантролю над уладай. Сучасная марксісцкая тэорыя сцвярджае, што таталітарны камунізм магчымы толькі ў краінах, якія развіваюцца, дзе пралетарыят вымушаны ўступаць у саюз з сялянствам і дзе буржуазія мае пакуль адносна слабы ўплыў.

Поўны камунізм[правіць | правіць зыходнік]

З пункту гледжання марксізму — апошняя стадыя ў развіцці чалавечага грамадства, пры якой рэалізуецца асноўны лозунг камуністычнага руху: «ад кожнага па магчымасцях, кожнаму па патрэбам». Неабходнай умоваю поўнага камунізму паводле Маркса з'яўляецца дастаткова працяглае існаванне сусветнай сацыялістычнай дзяржавы, якое прывяло б да знікнення класаў ды адмірання ўрадавай улады.

Еўракамунізм[правіць | правіць зыходнік]

Умоўная назва палітыкі камуністычных партый Заходняй Еўропы, якія крытыкавалі недахоп палітычных свабод і самаізаляванасць партыі ды ўладаў у тых краінах, якія прынялі савецкую мадэль сацыялізму. Расійскіх паслядоўнікаў еўракамунізму (або неаўтарытарнага камунізму) часта называюць трацкістамі, нягледзячы ані на аўтарытарызм самога Троцкага, ані на адсутнасць у ідэалогіі неаўтарытарных камуністаў нават схільнасці да трацкісцкага марксізму.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]