Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Лунна)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
---|---|
53°27′14″ пн. ш. 24°15′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лунна |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Мастоўскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускага стылю |
Архітэктар | Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў |
Будаўніцтва | 1886—1889 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лунне Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1886—1889 гадах з цэглы паводле нерэалізаванага праекта храма для вёскі Індура, распрацаванага архітэктарам Іванам Трубнікавым[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм фарміруюць прытвор з чатырохграннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала з васьмігранным светлавым барабанам, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда з бакавымі трохграннымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі.
У інтэр'еры абраз XVIII стагоддзя «Укрыжаванне».
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 79
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Лунна)
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Лунна) на сайце Radzima.org
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Лунна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)