Анатоль Мікалаевіч Кулагін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Мікалаевіч Кулагін
Дата нараджэння 23 студзеня 1947(1947-01-23) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (2005)
Альма-матар
Член у
Прэміі

Анатоль Мікалаевіч Кулагін (нар. 23 студзеня 1947, Барысаў) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Кандыдат (1986), доктар мастацтвазнаўства (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1960 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ. Працаваў архітэктарам у інстытуце «Белмясцпрампраект», асістэнтам мастака на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1970 года — малодшы, з 1988 года — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Архітэктура палацава-сядзібных комплексаў Беларусі (другая палова XVIII — першая палова XIX ст.)»[1].

У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Архітэктура і мастацтва ракако Беларусі ў кантэксце агульнаеўрапейскай мастацкай культуры (да праблемы стылю)»[1].

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1979 года, навуковага савета ІМЭФ НАН Беларусі і Таварыства аховы помнікаў з 1986 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы гісторыі і тэорыі архітэктуры і мастацтва Беларусі: «Архітэктура палацава-сядзібных ансамбляў Беларусі. Другая палова XVII — пачатак XIX ст.» (Мінск, 1981), «Помнікі Слоніма» (у сааўт. з В. Б. Караткевіч, 1983), «Ambony rokokowe w kosciołach na Białorusi» (Biuletyn Historii Sztuki[pl]. 1988, № 1—2), «Архітэктура і мастацтва ракако на Беларусі: У кантэксце агульнаеўрапейскай культуры» (1989), «Архітэктары Савецкай Беларусі: Біяграфічны даведнік» (у аўтарскім калектыве, 1991), «Шэдэўры архітэктуры ракако. Гісторыка-архітэктурны нарыс» (1991), «Адраджэнне готыкі» (1993), «Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце» (1998).

Аўтар кніг «Страчаная спадчына» (у аўтарскім калектыве, 1998, 2003), «Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя» (у сааўтарстве з У. А. Герасімовічам, 2000), «Эклектыка» (2000) «Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Другая палова XIX стагоддзя» (у сааўтарстве з У. А. Герасімовічам, 2001), «Каталіцкія храмы на Беларусі» (2000), «Праваслаўныя храмы на Беларусі» (2001), «Праваслаўныя храмы Беларусі» (2007), «Каталіцкія храмы Беларусі» (2008). Адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1990), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 2—3, 1988—1989), «Архітэктуры Беларусі», кнігі «Страчаная спадчына» (1998). У суаўтарстве з А. Валахановічам выдаў кнігу «Дзержинщина: Прошлое и настоящее» (1986, з А. І. Валахановічам). Працуючы над кнігай, аб’ездзіў усе архітэктурныя помнікі і помнікі прыроды раёна, зрабіў замеры, замалёўкі, фотаздымкі іх і змясціў у кнізе[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2002)[1], польскай прэміі «Przegląd Wschodni 2001». Узнагароджаны дыпломам XIV Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў (2009), Ганаровай граматай архібіскупа Т. Кандрусевіча (2009).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: Вторая половина XVIII — начало XIX в. Мн., 1981;
  • Помнікі Слоніма. Мн., 1983 (разам з В. Б. Караткевіч);
  • Дзержинщина: Прошлое и настояшее. Мн., 1986 (разам з А. І. Валахановічам),
  • Шэдэўры архітэктуры ракако. Мн., 1991.
  • Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998;
  • Ambony rokokowe w kościołach na Białorusi // Biuletyn Historii Sztuki  (польск.). 1988. № 1—2.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]