Свята-Георгіеўская царква (Друя)
Славутасць | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
55°47′07″ пн. ш. 27°26′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Друя |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На могілках. Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай, а над франтонам — шатровым чатырохгранным барабанам. З усходняга боку далучана пяцігранная апсіда, ад фронту — нізкі прытвор. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Гмах царквы ўзняты на бутавы цокаль.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Друя)
- Свята-Георгіеўская царква (Друя) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Друя) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Друя) на сайце «Архіварта»